Темы

Дасягнуты высокі ўзровень развіцця

Дасягнуты высокі ўзровень развіцця

У нашым раёне, як і па ўсёй краіне, ідзе актыўная падрыхтоўка да правядзення VІ Усебеларускага народнага сходу.  «Зара над Друццю» працягвае публікацыю меркаванняў жыхароў раёна пра значнасць і значымасць гэтага форуму, пра тое, чаго яны ад яго чакаюць і якія тэмы лічуць неабходнымі  для абмеркавання. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена СНЫТКО:

— Адным з найважнейшых пытанняў VІ Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца напачатку 2021 года, стане падвядзенне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за апошнія 5 гадоў. За гэты адносна невялікі перыяд нашага жыцця дасягнуты высокі ўзровень, напрыклад, развіцця аграпрамысловага комплексу.

У бягучым годзе, які аказаўся для вытворцаў сельгаспрадукцыі вельмі рызыкоўным па кліматычных умовах, беларускія аграрыі вырасцілі і сабралі каля 10,5 млн т ураджаю ўсіх збожжавых культур. Заўважны крок наперад у сваім вытворчым, сацыяльна-эканамічным развіцці зрабілі і сельгаспрадпрыемствы нашага раёна, яркім лідарам сярод якіх з’яўляецца СВК «Калгас «Радзіма».

Адзначу, што ў падрыхтоўчы да правядзення народнага сходу перыяд актыўна працуюць над прапановамі да яго і прафсаюзы. Мы выдатна ўсведамляем сабе ролю гэтага форума як унікальнай нацыянальнай пляцоўкі для вядзення адкрытага дыялогу, дзе кожны ўдзельнік ад імя працоўнага калектыву, арганізацыі або аб’яднання можа ўзняць пытанні, праблемы, якія хвалююць людзей. Пры гэтым, кожнае меркаванне дэталёва абмяркоўваецца, аналізуецца, каб разам прыняць канкрэтныя рашэнні аб тым, як павінна развівацца краіна ў чарговую пяцігодку.

Нагадаю, што на пятым Усебеларускім народным сходзе прадстаўнікі прафсаюзаў узнімалі пытанні аб неабходнасці захавання сацыяльна арыентаванага падыходу ў эканоміцы, далейшага развіцця прадпрыемстваў і працоўных калектываў. Прапановы прадстаўнікоў прафсаюзаў былі пакладзены ў аснову праграмы развіцця краіны на пяцігодку. Такім чынам, было захавана тое, што вельмі важна і патрэбна кожнаму чалавеку: сацыяльная абароненасць, падтрымка дзяржавы, даступныя медыцына і адукацыя, занятасць насельніцтва… Звярну ўвагу на тое, што ў Беларусі паказчык малазабяспечанасці ўдвая ніжэйшы за сярэдні па краінах СНД і Усходняй Еўропы, зніжаецца і ўзровень беспрацоўя, а рэальныя даходы людзей выраслі на 9,6 працэнта. Тым не менш, прапановы прафсаюзаў да VІ Усебеларускага народнага сходу, у тым ліку, скіраваны на далейшы рост даходаў і ўзроўня жыцця насельніцтва. 

Канешне, дэлегаты VІ Усебеларускага народнага сходу асноўную сваю  ўвагу сканцэнтруюць на двух самых важных пытаннях: канстытуцыйныя змяненні і прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Усім нам вельмі важна дакладна ўяўляць, як будзе развівацца наша краіна.

 

 

Последние новости

Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024