Темы

«Наша сіла – у згуртаванасці і працы»

«Наша сіла – у згуртаванасці і працы»

Гісторыя адлічвае апошнія гадзіны высакоснага 2020 года. Праз дзень ён ужо стане чарговай старонкай асабістай і агульнай нашай гісторыі, а Новы год перад кожным, як і заўсёды дагэтуль, адкрые новыя магчымасці для поспеху і самаўдасканалення, адкрыццяў, здабыткаў і здзяйсненняў.

На маю думку, самы галоўны ўрок 2020 года заключаецца ў тым, што мы, нягледзячы на сусветную пандэмію, закрыццё граніц, на не зусім спрыяльныя для АПК надворныя ўмовы, здолелі захаваць працу
сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, не дапусцілі росту беспрацоўя. Болей за тое, мы набліжаемся і да вырашэння адной з важнейшых задач, якая закранае кожнага работніка – забеспячэнне 1
тысячы рублёў намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы. Напрыклад, за дзевяць месяцаў 2020 года яна дасягнула ў раёне 953,5 рубля пры запланаваных на гэты перыяд 855,8 руб.
Захавалася ў мінулым годзе і тая добрая тэндэнцыя, якая сведчыць аб
тым, што наш раён па ўзроўні заработнай платы сярод астатніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці вось ужо цягам некалькіх гадоў стабільна займае пятае месца. Заўважу, што ў арганізацыях, гаспадарках і прадпрыемствах маецца дастаткова рэзерваў і магчымасцяў не спыняцца на дасягнутым, каб поруч з ростам прадукцыйнасці працы зарабляць яшчэ значна больш грошай. У новым годзе будзе нададзена значная ўвага ў тым ліку і павышэнню
эфектыўнасці фінансава-эканамічнай, гаспадарніцкай дзейнасці кожнага працоўнага калектыву, кожнай арганізацыі. Мы ўсе выдатна разумеем і ўсведамляем, што наша сіла заключаецца ў згуртаванасці і працы, якая з’яўляецца інструментам для павелічэння дабрабыту і якасці жыцця кожнай сям’і, кожнага чалавека.

Паколькі наш раён мае сельскагаспадарчы кірунак гаспадарніцтва, варта назваць колькі лічбаў, што характарызуюць эвалюцыйны шлях развіцця сельгасвытворчасці, пры якім краевугольнымі камянямі з’яўляюцца людзі, тэхналогіі, дысцыпліна. Такім чынам, тэмп росту вытворчасці сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый за дзевяць месяцаў 2020 года склаў 143 працэнты. Па стане на 1 кастрычніка для грамадскага статку жывёлы было нарыхтавана ў пераліку на кармавыя адзінкі 69520 тон кармоў, што крыху больш за 25 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.

Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у першапачаткова апрыходаванай вазе перавысіў 55 тысяч тон, ці 126,2 % да года папярэдняга. У сярэднім, на 2,5 цэнтнера з гектара павялічылася іх ураджайнасць. Сабрана больш за чатыры з паловай тысячы тон масланасення рапсу пры ўраджайнасці 26,5 ц/га, што амаль на 2 цэнтнеры больш чым летась.

Найбольш важкі каравай па традыцыі і ў 2020 годзе забяспечылі хлебаробы СВК «Калгас «Радзіма», атрымаўшы з кожнага гектара збожжавых і зернебабовых па 54,2 цэнтнера (23565 тон), рапсу – 40,5 цн (3242 тон). Да слова сказаць, экіпаж камбайнераў гэтай гаспадаркі ў
складзе Мікалая Дарэчкіна і Канстанціна Саладухі сёлета сталі і аўтарамі абсалютнага ў раёне рэкорду, намалаціўшы за жніво больш за 4 тысячы тон зерня.

Праводзіцца ў раёне планамерная работа па экспарце тавараў, паслуг, работ. Пастаянна пашыраецца геаграфія экспарту. Толькі ў 2020 годзе новымі рынкамі збыту з’явіліся Украіна, Аўстрыя, Данія, Францыя, Турцыя, Казахстан, Кітай, у паўтара раза павялічыліся адгрузкі на рынкі Расійскай Федэрацыі.

Нельга не згадаць і той факт, што за адзін год нашы Бялынічы, якія напачатку верасня 2020 года сталі сталіцай ХХVІІ Дня беларускага пісьменства, набылі сапраўдны еўрапейскі выгляд. Тут і дзве
плошчы, і шматфункцыянальны забаўляльны цэнтр з 3D-кінатэатрам, і новы, амаль у два разы большы, чым быў дагэтуль, мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, што аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, і абноўлены Ліпавы Гай… Усё гэта зроблена для
камфортнасці і ўтульнасці людзей.

Нягледзячы на пандэмію і іншыя ўзрушэнні, у Бялынічах быў пабудаваны па прынцыпе «разумны дом» новы офіс для службы раёна газазабеспячэння, а жыхары суседніх аграгарадкоў Іскра і Ланькаў атрымалі магчымасць карыстацца прыродным газам.
Вырашаецца і жыллёвая праблема. У аграгарадках узведзены і будуюцца сучасныя жылыя дамы. У Бялынічах хутка будзе здадзены ў эксплуатацыю арэндны дом, у які мадэрнізаваны інтэрнат былога
прафтэхвучылішча.

Канешне, ёсць і пытанні па жыццезабеспячэнні, якія хвалююць людзей. Але, як сведчыць вопыт папярэдніх гадоў, у спакойнай і мірнай краіне не можа быць праблем, якія немагчыма вырашыць. І ўлада рэагуе на запыты насельніцтва, бо чалавек і яго інтарэсы для яе
з’яўляюцца самым галоўным клопатам. А наша сіла, паўтаруся, у нашай шчырай згуртаванасці і добрай працы.

Фота Вольгі НАБОКАВАЙ
і Святлан МАГІЛЕЎЧЫК.

 

 

Последние новости

Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024