Темы

«Шчасце – гэта калі мір і спакой»

«Шчасце – гэта калі мір і спакой»

На VI Усебеларускім народным сходзе, як і на ўсіх папярэдніх, будуць прапрацоўвацца самыя важныя пытанні, якія дапамогуць вывесці развіццё краіны на новы і якасна больш высокі ўзровень.

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дэпутат райсавета дэпутатаў ХХVІІІ склікання, член ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр ЮШКЕВІЧ:

– Адным з важных аспектаў паспяховага развіцця ўсялякай дзяржавы быў і застаецца эканамічны складнік: чым больш паспяхова працуе эканоміка, тым лепшым будзе стан усіх астатніх галін і сфер жыццядзейнасці грамадства. Сусветная каранавірусная пандэмія, да слова сказаць, паказала, што і ў такой няпростай сітуацыі з’яўляюцца шматлікія магчымасці для хуткага перапрафілявання вытворча­гаспадарніцкай дзейнасці, стварэння ўнікальных вытворчасцяў. Увесь гэты вопыт, канешне ж, неабходна захаваць і прымножыць у наступныя гады.

Усебеларускі народны сход з’яўляецца адным з найважнейшых этапаў у развіцці беларускай дзяржавы. Дэлегаты гэтага знакавага форуму не толькі падвядуць вынікі сацыяльна­эканамічнага развіцця краіны за мінулую пяцігодку, але і прымуць дэтальна прадуманую стратэгію развіцця дзяржавы на бліжэйшае будучае.

Як дэпутат Бялыніцкага райсавета дэпутатаў чакаю, што на сходзе будуць прапанаваны канкрэтныя тактычныя і стратэгічныя мерапрыемствы па павышэнні ролі і значымасці мясцовага кіравання і самакіравання, пашырэнні іх паўнамоцтваў і мажлівасцяў у сацыяльна­эканамічнай і іншых сферах.

А, бадай, самае галоўнае ў сённяшніх няпростых умовах заключаецца ў тым, каб захаваць у Беларусі мір, спакой, стабільнасць і з’яднанасць.

Мне вельмі хацелася б, каб дэлегаты VІ Усебеларускага народнага сходу прынялі такія рашэнні, якія потым мы, усім грамадствам, супольна, нягледзячы на пэўныя палітычныя разыходжанні, з вялікім энтузіязмам будзем рэалізоўваць, увасабляючы прынятыя планы і заданні ў наша рэальнае жыццё.

Наколькі ведаю, ужо шмат выказана прапаноў, ідэй, думак, меркаванняў. Як мне думаецца, вельмі добра, што па ўсёй Беларусі арганізаваны адкрытыя дыялогавыя пляцоўкі, дзе ўсе могуць выказацца аб тым, што набалела, пра што рупіць. Але, паўтаруся яшчэ раз: самае важнае, самае галоўнае – нам трэба захаваць мір і спакой. Я, як удзельнік савецка­афганскай вайны добра ведаю, што такое, калі ў цябе страляюць, калі ідуць баі, калі гінуць сябры, саслужыўцы
і проста знаёмыя…

У сувязі з гэтым, мяркую, трэба асаблівую ўвагу надаць і пытанням патрыятычнага выхавання, асабліва – моладзі. Усім нам трэба зразумець і ўсвядоміць мінулае нашай Бацькаўшчыны, каб будаваць будучыню на цвёрдым падмурку гістарычнай памяці, на багатым вопыце нашых продкаў. Думаю, што чарговы Усебеларускі народны сход стане тым неабходным этапам, які дапаможа далейшаму правільнаму развіццю краіны з улікам сучасных рэалій.

Лічу, што форум атрымае статус адной з найважнейшых падзей у жыцці Беларусі, хоць бы і таму, што на VІ Усебеларускі народны сход будуць дэлегаваны прадстаўнікі ўсіх слаёў і катэгорый нашага грамадства, якія і вызначаць палітыку дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. Гэта вельмі важна, і людзі ўскладаюць на VІ Усебеларускі народны сход свае вялікія надзеі.

АД РЭДАКЦЫІ
VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага 2021 года ў Мінску. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця

Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2700 чалавек.

 

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024