Темы

Захаваць мір, з’яднаць грамадства

У краіне працягваецца падрыхтоўка да правядзення шостага Усебеларускага народнага сходу, які павінен стаць дыялогавай пляцоўкай па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.

Сваімі думкамі адносна гэтага знакавага ўсебеларускага форуму дзеліцца з чытачамі газеты «Зара над Друццю» Алена ДАМАРАЦКАЯ, дэлегат VІ Усебеларускага народнага сходу, галоўны ўрач УАЗ «Бялыніцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», дэпутат райсавета дэпутатаў ХХVІІІ склікання,
узнагароджаная знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»:

– Стала вядома: толькі праз сайт VІ Усебеларускага народнага сходу www.vsebel.by паступіла ўжо больш за 300 прапаноў, што выразней за ўсё сведчыць аб грамадзянскай актыўнасці людзей, іх шчырым жаданні палепшыць жыццё, зрабіць мірнай і спакойнай нашу агульную будучыню. Тых, хто ўжо выказаў свае прапановы, цікавяць, для прыкладу, тэмы дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, паляпшэння якасці медыцынскіх паслуг, пытанні адукацыі, развіцця эканомікі, падаткаабкладання і змянення заканадаўства. Характэрна, што з прапановамі звяртаюцца людзі самых розных прафесій і ўзростаў: прадстаўнікі сацыяльнай сферы, рэальнага сектара эканомікі, ветэраны, моладзь…

Яно і зразумела, бо ўсебеларускі народны сход – гэта самае зацікаўленае, самае прынцыповае абмеркаванне важнейшых вех развіцця нашай краіны. І такая форма ў Беларусі прымяняецца ўжо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, таму ўсенародны форум і стаў сапраўды знакавай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці нашай дзяржавы. Як з пункту гледжання тых пытанняў, што выносяцца на яго абмеркаванне, так і з пазіцыі вызначэння стратэгіі і тактыкі развіцця нашай дзяржавы. Такім чынам, толькі беларускае веча і толькі беларускі народ прымаюць лёсавызначальнае рашэнне для роднай краіны, вызначаюць шляхі яе развіцця, стратэгічныя напрамкі.

Гэты народны форум дае ўсім ясна зразумець, што ў Беларусі народаўладдзе з’яўляецца інструментам прыняцця лёсавызначальных рашэнняў. У цяперашні няпросты час, калі на эканоміку практычна ва ўсіх краінах значны адмоўны ўплыў аказвае пандэмія каранавіруса COVID-19, на Усебеларускім народным сходзе асаблівая ўвага будзе надавацца менавіта развіццю эканомікі нашай дзяржавы.

Мяне вельмі цікавіць і тое, якія праграмы будуць прыняты на форуме ў сацыяльнай сферы. Зыходзячы з прынятых рашэнняў V Усебеларускага народнага сходу, у краіне быў прыняты і рэалізаваны цэлы шэраг дзяржаўных праграм. Значныя бюджэтныя сродкі ўкладзены ў развіццё медыцыны, адукацыі, культуры, на падтрымку сем’яў.

Як работнік сацыяльнай сферы, хачу адзначыць, што за апошнія гады і ў нашай галіне, у тым ліку і на тэрыторыі Бялыніцкага раёна, дасягнута шмат станоўчых тэндэнцый, што з’яўляецца самым непасрэдным вынікам сацыяльна арыентаванай палітыкі беларускай дзяржавы. Разам з тым, і пра гэта трэба сказаць, у розных сферах дзейнасці існуе яшчэ нямала праблем і пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. Лічу, што ў агульнай канструктыўнай, зацікаўленай атмасферы, якая заўсёды пануе на ўсебеларускіх народных сходах, магчымым будзе прыняць канкрэтны і эфектыўны план іх рашэння.

Галоўнае, нам трэба будзе распрацаваць такую праграму развіцця, каб яна была накіравана на далейшае паляпшэнне як дабрабыту кожнага асобна ўзятага чалавека, так і на сацыяльна-эканамічны росквіт краіны ў цэлым.

Падкрэслю, што ў аснове палітычнага шляху Беларусі заўсёды былі ідэалы міру, незалежнасці, роўнасці і сацыяльнай справядлівасці. І іх трэба абавязкова строга прытрымлівацца і ў далейшым.

Знаёмячыся са спісамі дэлегатаў VІ Усебеларускага народнага сходу, бачу, што яны прадстаўляюць усе слаі нашага грамадства – інтэлігенцыю, работнікаў сельскай гаспадаркі, прамысловасці, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскія аб’яднанні, прафсаюзы…

Ключавой задачай, якую трэба будзе 11 – 12 лютага вырашыць нам, выбраным дэлегатам VІ Усебеларускага народнага сходу, з’яўляецца выпрацоўка сучасных, эфектыўных і рэальна дзеючых механізмаў, што дапамогуць вырашыць усе праблемы, стрымліваючыя далейшы эканамічны рост. Дэлегаты сходу, які з’яўляецца адной з найважнейшых палітычных падзей пяцігоддзя, таксама будуць вызначаць палітыку дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў, разглядаць і прымаць пытанні далейшага развіцця грамадска-палітычнага ладу краіны. Думаю, гэта вельмі важна, таму і людзі ўскладаюць на VІ Усебеларускі народны сход і яго выбраных дэлегатаў вельмі вялікія спадзяванні.

У Беларусі заўсёды надавалася, дый цяпер надаецца вялікае значэнне сям’і і дзецям, якія з’яўляюцца галоўнай каштоўнасцю, будучыняй краіны. А гэта бясплатная медыцына, выплаты па нараджэнні дзіця, дапамогі па доглядзе, дэкрэтны адпачынак на 3 гады, дзіцячы садок без асаблівых праблем… Усё гэта тое, што з’яўляецца значным дасягненнем нашай дзяржавы, якім трэба ганарыцца, бо не ў кожнай замежнай краіне такое ёсць.

Лічу, што на VІ Усебеларускім народным сходзе трэба асаблівую ўвагу звярнуць і на маладзёжную палітыку. У нашай краіне для маладых людзей створаны, як думаецца, усе ўмовы для развіцця іх творчага патэнцыялу і самарэалізацыі, сярод якіх і ўсемагчымая падтрымка адораных вучняў, навучэнцаў, студэнтаў, вучоных, і развіццё Парку высокіх тэхналогій, і забеспячэнне выпускнікоў ВНУ, каледжаў першым рабочым месцам… Аднак, дзяржава, імкнучыся забяспечыць моладзі камфортныя ўмовы для яе вучобы, працы, адпачынку і жыцця, здаецца мне, крыху паслабіла работу ў кірунку прывіцця падрастаючаму пакаленню трывалых пачуццяў патрыятызму, гордасці і гонару за сваю
краіну. Выпраўляць сітуацыю трэба найхутчэй. І гэта асабліва важна сёння, калі на Беларусь аказваецца магутнейшы ідэалагічны ціск з-за межаў краіны, ідзе непрыхаваны падрыў нашых ідэалаў, каштоўнасцяў. І некаторая частка маладзёжнага асяродку лёгка верыць усяму таму, што ёй гавораць, бо, пазбаўленыя крытычнага думання, такія маладыя людзі нават не разумеюць, дзе праўда, а дзе падман.

Бадай, самае галоўнае, што трэба будзе вызначыць дэлегатам VІ Усебеларускага народнага сходу, заключаецца ў тым, якім чынам мы захаваем мір, з’яднаем наша грамадства, нашу нацыю, наша насельніцтва. Напэўна, гэтыя пытанні самыя галоўныя. Усё астатняе ў Беларусі маецца.

Последние новости

Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024