Темы

Да 50 аўто за дзень

Да 50 аўто за дзень

З пачатку гэтага года ўладальнікам машын у Беларусі не трэба плаціць дзяржпошліну за допуск да ўдзелу ў дарожным руху пры праходжанні тэхагляду. Замест гэтага з’явіўся транспартны падатак. У выніку дыягнастычная станцыя №188 працуе пры максімальнай загружанасці.

– Толькі з пачатку года на нашай дыягнастычнай станцыі выдадзена больш за 450 дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, – распавядае інжынер першай катэгорыі УП «Белтэхагляд» па Магілёўскай вобласці Юрый ПІШЧУЛЁЎ. – Галоўныя змены, якія ўступілі ў сілу ў пачатку 2021 года – гэ та адмена дзяржпошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху пры праходжанні тэхагляду і ўстанаўленне дакладнай даты праходжання наступнага. Гэта значыць, раней вы самі вырашалі, праходзіць наступны тэхагляд у канцы ці пачатку месяца. Зараз жа запісваецца канкрэтная дата, з якога чысла і па якое ваш допуск сапраўдны.

Час ад часу хто-небудзь пытае, напрыклад, ці патрэбна пры праходжанніпрацэдуры тэхагляду меддаведка для вадзіцеля. А яе ўжо даўно адмянілі. За выключэннем асоб, у вадзіцельскіх правах якіх паказана, што без медыцынскай даведкі яны не сапраўдныя. Таксама даўно адменены сертыфікат, у які раней ставілі штамп аб тым, што транспартны сродак прайшоў тэхагляд.

Вадзіцелі, што па якіх-небудзь прычынах не атрымалі дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, атрымліваюць на рукі дыягнастычную карту. Яна сапраўдная 20 дзён з моманту праходжання тэхагляду. За гэты час варта з’явіцца на дыягнастычную станцыю зноў і атрымаць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Працэдура платная, яе кошт складае 0,3 бв.

– Адмена транспартнага падатку станоўча паўплывала на тое, што людзі пачалі клапацціца пра тэхнічны стан сваіх аўтамабіляў. Такога ажыятажу сярод аўтаўладальнікаў даўно не бачылі. Першыя дні менш за 50 машын не было. Многія папярэдне запісваліся, даводзілася чаргаваць кіроўцаў, якія былі па запісе, і тых, хто прыехаў па жывой чарзе. У асноўным, машыны ўсе дагледжаныя,  але сустракаюцца розныя аўтамабілі. Шмат залежыць ад таго, як аўтаўладальнік ставіцца да машыны, – распавёў начальнік дыягнастычнай станцыі №188 Мікалай МІСНІКАЎ.

За 2020 год на дыягнастычнай станцыі №188 Бялыніцкага філіяла «Аўтапарк №7» ААТ «Магілёўаблаўтатранс» выканана 1965 кантрольна­дыягнастычных работ. З іх 1732 аўтамабілі былі падрыхтаваны і тэхнічна спраўныя, яны прайшлі тэхагляд без заўваг з першага разу, 110 – з нязначнымі заўвагамі. 123 транспартныя сродкі не
адпавядалі тэхнічным патрабаванням.

На праходжанне тэхагляду можна запісацца па тэлефонах: 72-702 і 77-981.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024