Знайшлі парушэнні
Шэраг праблем і парушэнняў выяўлены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы УА «Асіповіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж».
Установай не ў поўным аб’ёме выконваюцца мэтавыя паказчыкі, прадугледжаныя падпраграмай «Развіццё сістэмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі» дзяржпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на
2016-2020 гады, дапушчана незаконнае атрыманне і выкарыстанне з парушэннем заканадаўства бюджэтных сродкаў на суму больш за 20 тыс. рублёў.
Акрамя таго, выяўлены парушэнні пры правядзенні дзяржаўных закупак, выплаце заработнай платы, абыходжанні з адходамі, прадстаўленні дзяржстатсправаздачнасці, вядзенні бухгалтарскага ўліку, кніг заўваг і прапаноў, арганізацыі
харчавання навучэнцаў і інш.
Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута ўстанова і 6 яе работнікаў, да дысцыплінарнай – двое.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
в. а. намесніка старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.