Темы

У мінулую суботу працаўнікі раённай газеты «Зара над Друццю» ўрачыста адзначылі 90-гадовы юбілей выдання

У мінулую суботу працаўнікі раённай газеты «Зара над Друццю» ўрачыста адзначылі 90-гадовы юбілей выдання

У мінулую суботу ў зале раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі працаўнікі нашай раённай газеты «Зара над Друццю» ўрачыста адзначылі 90-гадовы юбілей выдання.

Для чалавечага ўзросту 90 год – гэта вельмі шмат, гэта час жыццёвай сталасці, мудрасці, вопыту. А для газеты – адзін з этапаў яе гісторыі, яшчэ адна перагорнутая старонка жыцця Прыдруцкага краю. Адна з самых цікавых старонак.

Аб ролі друкаванага слова ў жыцці Бялыніччыны распавёў у віншаванні юбілярам старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА. Ён пажадаў газеце ўпэўнена ісці да 100-гадовага юбілею, ажыццяўляць журналістам самыя смелыя задумкі і праекты, ствараць і захоўваць гісторыю нашага раёна. Затым Васіль Аляксеевіч распачаў прыемную цырымонію ўручэння ўзнагарод. Падзяку райвыканкама за шматгадовую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з юбілеем атрымала аператар электроннага набору і вёрсткі Надзея КОЗЫРАВА.

– Газет многа, а раёнка – адна! – менавіта з такой фразы пачаў сваё выступленне адзін з ганаровых гасцей урачыстасці, наш зямляк, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй КУНЦЭВІЧ.

Андрэй Міхайлавіч пачынаў свой працоўны шлях у «Зары над Друццю», некаторы час рэдагаваў газету. Ён падзяліўся з прысутнымі шчырымі і цёплымі ўспамінамі аб сваіх працоўных буднях, узгадаў журналістаў-настаўнікаў, якія дапамагалі яму зрабіць першыя крокі ў прафесіі: Мікалая ПАДАБЕДА, Віктара СУХАРАВА, Міхася РАДОЎСКАГА, Міхася КАРПЕЧАНКУ, Алену НЕКРАШЭВІЧ…

– Менавіта працуючы ў газеце навучыўся паважаць сваю прафесію, а пачуццё адказнасці за свае словы і справы, прывітае ў рэдакцыі, дазваляла не аднойчы выходзіць з цяжкіх сітуацый, – дадаў Андрэй Міхайлавіч. – Тут я навучыўся любіць родную мову, шанаваць малую радзіму, уважліва адносіцца да працы сваіх папярэднікаў.

У якасці падарунка Андрэй Кунцэвіч уручыў галоўнаму рэдактару газеты Вользе НАБОКАВАЙ сучасны камп’ютарны комплекс і копію аднаго з першых вядомых нумароў раёнкі за 1 мая 1933 года, калі яна мела назву «Чырвоны калектывіст». Гэты нумар удалося адшукаць дзякуючы карпатлівай даследчай дзейнасці супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Шмат слоў шчырых віншаванняў з нагоды юбілею выказалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй ГАНЧУК і Святлана ШУТАВА. Святлана Аляксандраўна перадала бялыніцкім працаўнікам пяра прывітальны адрас абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў».

Затым цырымонію ўзнагароджання прадоўжыў старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй САЛАНІНКА. Ён уручыў Падзячны ліст адказнаму сакратару «Зары над Друццю» Святлане МАГІЛЕЎЧЫК.

Начальнік упраўлення па рабоце са СМІ і маладзёжнай палітыкі Магілёўскага аблвыканкама Алена ДЗІВАКОВА зачытала прывітальны адрас ад губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда ЗАЙЦА. Таксама яна ўручыла калектыву раённай газеты Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магаблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесійны ўзровень, значны ўклад у правядзенне інфармацыйнай палітыкі і ў сувязі з 90-годдзем выхаду першага нумара газеты.

Свае віншаванні прадстаўнікам раённай прэсы адрасавала старшыня райарганізацыі прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Яна ўручыла Ганаровую грамату абкама прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў старшыні рэдакцыйнай прафсаюзнай пярвічкі Святлане ДЗЕРАВЯШКІНАЙ.

Віншаванні і грашовыя сертыфікаты на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы юбілярам падарылі прадстаўнікі арганізацый-партнёраў раённай газеты: дырэктары ДУК ДБП «ПМК-241» Уладзімір РАМАНЕНКА, ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас» – Аляксандр ХОДАС і намеснік старшыні СВК «Калгас «Радзіма» Міхаіл СКУСАЎ.

Аляксандр Ходас узгадаў часы не вельмі далёкага мінулага, калі разам з тадышнім рэдактарам «Зары над Друццю» Андрэем Кунцэвічам стваралі сумесны творчы праект.

Шчырыя словы віншаванняў калектыву райгазеты за цеснае супрацоўніцтва выказалі намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце Аляксандр ЯНКОЎСКІ і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына ШАБУСАВА. Маладзёжны лідар уручыла падзякі райкама маладым працаўнікам раёнкі – галоўнаму рэдактару Вользе Набокавай, галоўнаму бухгалтару Анастасіі ЛЯСКОЎСКАЙ і аператару электроннага набору і вёрсткі Марыі ПАРАШКОВАЙ.

Каштоўны падарунак і прывітальны адрас у сувязі з 90-гадовым юбілеем працаўнікам райгазеты перадала старшыня РА РГА «Белая Русь» Алена ЯРМОЛЕНКА.

Сардэчныя словы юбілярам выказалі галоўны рэдактар Круглянскай райгазеты «Сельскае жыццё» Юлія ХОДАС і Заслужаны работнік культуры Беларусі, Заслужаны член БСЖ, былы рэдактар «Зары над Друццю», пісьменнік-гумарыст Мікола ПАДАБЕД.

Мікалай Іванавіч падзяліўся двума самымі кранальнымі момантамі, што адбыліся падчас яго працы ў раёнцы. Адзін з іх – шчаслівы, калі стала вядома, што газета прызнана лаўрэатам аднаго з усесаюзных конкурсаў. Другі ж – трагічны, – смерць таленавітага журналіста, які ўсё жыццё прысвяціў роднай «Зары…», Аляксандра ШЧАСНОВІЧА. Напрыканцы выступлення Мікалай Іванавіч пажадаў сваім былым калегам новых і цікавых праектаў, яркіх публікацый, заўсёды быць на «перадавой» у асвятленні знакавых падзей раёна.

Як гэта і паложана, кожны дзень нараджэння не абходзіцца без традыцыі задування свечак на торце. Героі ўрачыстасці, супрацоўнікі райгазеты, пад апладысменты гасцей загадалі жаданні і дружна дзьмухнулі на агеньчыкі, каб задуманае абавязкова здзейснілася.

Ганна КАВАЛЁВА.
Фота Ірыны БЕЛЯЎЦЭВАЙ.

 

Последние новости

Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024