Темы

І вочы яго выпраменьваюць шчасце

І вочы яго выпраменьваюць шчасце

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, уласнага лёсу. Назіраючы іншым разам за тымі людзьмі, якія ўголас нудзяцца з-за таго, што ім сумна, нецікава, заўсёды прыгадваю Уладзіміра ЧУЖАЎКУ: настаўніка Вішоўскай СШ, класнага кіраўніка, краязнаўцу і вандроўніка, артыста мясцовага тэатральнага калектыву, нязменнага вядучага, бадай, усіх святаў і канцэртаў, што ладзяцца ў аграгарадку, пастаяннага Дзеда Мароза…

– Уладзімір Фёдаравіч, адкуль бераце час, каб займацца ўсім гэтым?

– Найперш, гэта дакладная ўпарадкаванасць свайго дня. Па-другое, калі ўсё тое, чым займаешся, сагравае тваю душу, тады праблема з часам ніколі не паўстане. Галоўнае, каб было жаданне. Як вядома, з-пад палкі нічога путнага не атрымаецца. А ёсць жаданне, то ўсё і лёгка, і добра ладзіцца, атрымліваецца, быццам само па сабе.

Безумоўна, вельмі важная падтрымка і разуменне сям’і. Мая жонка Часлава Вацлаваўна за ўвесь гэты час аніводнага разу не папракнула мяне, як і не сказала: «Сядзі дома!» ці «Займіся чым-небудзь па хатняй гаспадарцы.». Наадварот, адчуваю падтрымку, перажыванні яе адносна таго, як спраўлюся з роллю ў спектаклі. Яна нават і на рэпетыцыях нашых, здараецца, прысутнічае. Для мяне Часлава яшчэ і выдатны крытык, слушныя парады якога абавязкова ўлічваю.

– Як гэта атрымалася так, што вы сталі самадзейным тэатральным артыстам?

– Калі вучыўся ў школе, а родам я з Карэліцкага раёна, што на Гродзеншчыне, настаўніцабеларускай мовы і літаратуры падахвоціла мяне чытаць вершы са сцэны. Удзельнічаў як чытальнік і ў многіх конкурсах. У выпускным класе настаўнікі раілі мне паспрабаваць паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Я выбраў ваеннае вучылішча, але здарылася ў жыцці так, што вышэйшую адукацыю атрымаў у МДУ імя А. А. Куляшова. Па размеркаванні патрапіў на Бялыніччыну, куды крыху раней размеркавалася і мая жонка. Узначаліў педкалектыў Лямніцкай школы-васьмігодкі.

Аднойчы праходзіў раённы конкурс чытальнікаў вершаў. На ім прадэкламаваў гумарыстычны верш «Халасцяк». Зараз не памятаю ўжо, ці заваяваў тады які дыплом, але, як высветліцца праз некалькі гадоў пазней, на мяне звярнула ўвагу рэжысёрВішоўскага СЦКіВЧ Валянціна ПАЎЛОВІЧ.

У 2008 годзе нашу школу-васьмігодку закрылі, для мне з жонкай знайшлася праца ў Вішоўскай школе. Вось тады і «прыйшла па маю душу» Валянціна Уладзіміраўна, прапанаваўшы ўліцца ў яе тэатральны калектыў.

Падумаць толькі – вось ужо трынаццаты год удзельнічаю ў пастаноўках! Сыграў больш за два дзясяткі роляў, у тым ліку і шмат галоўных. На сёння мы з Валянцінай Паўловіч з’яўляемся самымі старэйшымі і па ўзросце, і па тэатральным стажы артыстамі нашага творчага калектыву, кожны ўдзельнік якога адчувае сябе тут як у роднай сям’і. А гэта, як гаворыцца, дорага каштуе!

– Ці памятаеце сваю першую ролю?

– Чакайце, зараз успомню… Так, выконваў ролю мужа ў спектаклі «Абхітрыць мужыка». Маёй сцэнічнай жонкай была Наталля ПІКАС.

У час прэм’еры здарыўся такі выпадак. Мусіць, ад хвалявання не разлічыў свае сілы і зламаў табурэт. Наталля, мабыць, ад здзіўлення адышла ад тэкста і папракнула: «Навошта табурэт ламаць!?». Я, у сваю чаргу, таксама, што называецца, знайшоўся, сказаўшы нечакана для сябе: «На базары новы купіш!».

Гледачы, вядома, не ўбачылі ў гэтых рэпліках аніякага адхілення ад аўтарскага тэксту.

– Згадайце, калі ласка, свае найбольш запамінальныя ролі і пастаноўкі вашага калектыву?

– Сыграў галоўныя ролі ў спектаклях «Збянтэжаны Саўка», «Мікітаў лапаць», «Прымакі», «Любви все возрасты покорны», «Конскі партрэт», «Вечар» і ў нядаўнім «Без Ягора будзе гора»…

Амаль усе нашы спектаклі па выніках штогадовых раённых творчых аглядаў-конкурсаў тэатральна-драматычных калектываў клубных устаноў «Бялыніцкая тэатральная восень» адзначаліся як найлепшыя, а пастаноўка «Вечар» была ўдастоена Гран-пры.

У гэтым спектаклі і я атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю. Наогул, мяне двойчы адзначала журы за лепшае выкананне мужчынскай ролі ў нашых пастаноўках.

Здабылі ў мінулым годзе і сваю чарговую творчую перамогу на міжнародным тэатральным фестывалі-конкурсе «Тэатральная вясна», што ладзіўся ў Магілёве. А канкурэнцыя там будзь здароў – спаборнічалі гарадскія тэатральныя калектывы, і толькі адзін наш быў вясковы. Тым не менш, атрымалі дастойны вынік.

– Я некалькі разоў быў гледачом вашых спектакляў. Назіраючы за вашай ігрой, манерай трымацца на сцэне і псіхалагічна  дакладна разыгрываць эпізоды, слухаючы вашу цудоўную, сакавітую беларускую мову, заўсёды прыгадваў Валянціна ЕРМАЛОВІЧА. Ёсць штосьці творчае, роднаснае паміж вамі…

– І я захапляўся творчасцю незабыўнага Валянціна Іванавіча. Як артыста, рэжысёра, чытальніка. Магчыма, дзесьці на падсвядомым узроўні захаваўся і ягоны вопыт, бо жыццё тым і цікавае, што мы пастаянна чамусьці вучымся, назапашваючы ўласны досвед.

Усе нашы спектаклі, за выключэннем аднаго, – беларускамоўныя. Аднойчы давялося сыграць рускамоўную ролю. Валянціна Паўловіч тады сказала мне: «Не тваё гэта, Уладзімір Фёдаравіч!». І я мусіў проста пагадзіцца з рэжысёрам і спрактыкаваным артыстам, бо і сам усё разумеў.

Хачу сказаць, што як рэжысёр Валянціна Паўловіч заўсёды выдатна падбірае ролі для кожнага акцёра. У такім разе ўсе мы не проста іграем на сцэне, а пражываем жыццё разам са сваімі героямі. А гэта выклікае і імгненную зваротную рэакцыю нашага гледача, які не скупіцца дарыць артыстам свае шчырыя апладысменты.

– Ледзь не забыўся прыгадаць яшчэ адну вашу ролю…

– Дзеда Мароза?

– Так!

– Яе прымерыў на сябе яшчэ тады, калі вучыўся ў школе. Настаўнікі досыць хутка зразумелі, што ў мяне луджанае горла, тэкст запамінаю хутка, лёгка знаходжу агульную мову з дзецьмі. Перабраўшыся ў Вішоў, аніводны Новы год без мяне не абыходзіцца. Звычайна, з 26 снежня разам з прадстаўнікамі кіраўніцтва СВК «Калгас «Радзіма» з падарункамі і віншаваннямі наведваемся ў працоўныя калектывы ўсіх вытворчых падраздзяленняў сельгаспрадпрыемства.

І сёлетні, канешне ж, не стаў для мяне выключэннем.

Гутарыў Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.
 

Последние новости

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024