Темы

Перспектывы развіцця ўражваюць

Перспектывы развіцця ўражваюць

Усе мы знаходзімся, як гаворыцца, ужо ў крокавай даступнасці да важнейшай палітычнай падзеі года, якой, несумненна, стане VІ Усебеларускі народны сход.

Зараз па ўсёй краіне шырока праходзіць абмеркаванне асноўных палажэнняў праекта праграмы сацыяльна­эканамічнага развіцця Беларусі на 2021­ 2025 гады. Лічбы, прыведзеныя ў ёй, глыбока абгрунтаваныя. Лічу правільным і мэтазгодным тое, што ставяцца такія высокія, адказныя задачы, бо на аснове ўкаранення навейшых дасягненняў навукі, перадавога вопыту, забеспячэння дыктатуры тэхналогій яны ўпаўне вырашальныя.

Як сельскага медыка мяне, вядома ж, хвалююць перспектывы развіцця медыцынскага абслугоўвання як у нашай краіне ў цэлым, так і ў аграгарадках і вёсках, маланаселеных і аддаленых населеных пунктах. Упэўнена, што падчас VІ Усебеларускага народнага сходу пытанням захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва будзе нададзена значная ўвага, паколькі ў асноўных палажэннях праекта праграмы сацыяльна­эканамічнага развіцця краіны на чарговую пяцігодку ім прысвечана дастаткова месца. Найперш, шляхам усеагульнага ахопу насельніцтва паслугамі пярвічнай меддапамогі, узмацнення прафілактыкі неінфекцыйных і інфекцыйных хвароб, удасканалення механізмаў дыспансерызацыі і медыцынскіх скрынінгаў плануецца ўзмацніць эпідэміялагічную бяспеку і знізіць узровень захваральнасці людзей. А галоўным вынікам рэалізацыі прынятых дэлегатамі УНС палажэнняў праграмы сацыяльна­эканамічнага развіцця на чарговую пяцігодку, у тым ліку і ў медыцынскай галіне, стане павелічэнне чаканай працягласці жыцця насельніцтва да 76,5 года.

Усе мы добра бачым і ўсведамляем, што за апошнія гады ў нашай краіне праведзена каласальная праца па развіцці сферы аховы здароўя, укараненні найсучаснейшых медыцынскіх тэхналогій, што дазваляюць рабіць унікальныя аперацыі і абследаванні.

Вельмі важна, каб і далей у сельскай мясцовасці дзейнічалі і ўдасканальвалі сваю работу ФАПы, АУАП, якія з’яўляюцца першасным звяном медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Лічу, што адной з перспектыў развіцця сельскай медыцыны маглі б стаць перасовачныя медыцынскія комплексы, укамплектаваныя навейшай медапаратурай, іншымі словамі – своеасаблівыя ФАПы на колах. А вопыт працы перасовачнага ФАПа ўжо ёсць у нашай краіне.

Вельмі абнадзейвае і той факт, што аб укараненні перасовачных медыцынскіх комплексаў гаворыцца і ў асноўных палажэннях праекта праграмы сацыяльна­эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021­2025 гады.

Святлана СІДАРЭНКА,
урач агульнай практыкі Галоўчынскай АУАП.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024