Темы

Дзеля прыгожай усмешкі

Дзеля прыгожай усмешкі

Калі чалавек пакутуе на зубны боль, то ўпэўнены, што гэта самае непрыемнае, што можа з ім адбыцца ў жыцці. Але многіх стаматалагічных праблем можна пазбегнуць, калі сваечасова клапаціцца пра здароўе сваіх зубоў. Пра свой прафесійны шлях і аб сучасных відах стаматалагічнай дапамогі распавядае ўрач тэрапеўт-стаматолаг ЦРБ Таццяна АСТАФЕВА.

– Чаму Вы выбралі гэтую прафесію?

– Урачом я марыла быць з дзяцінства. А вось выбар на карысць менавіта стаматалогіі зрабіла ўжо ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на трэцім курсе. І аб гэтым я ні разу не шкадавала. Пасля заканчэння ўніверсітэта я праходзіла інтэрнатуру ў Магілёўскай абласной стаматалагічнай паліклініцы. Пасля заканчэння яе мы з мужам па размеркаванні прыехалі ў Бялынічы. Нам тут спадабалася, таму і вырашылі застацца. У ЦРБ вельмі добры калектыў, магчыма і ён таксама паўплываў на наша рашэнне.

– Ці памятаеце вашага першага пацыента?

– Канкрэтнага чалавека ўжо не памятаю, шмат часу прайшло. А вось эмоцыі, якія былі пры прыёме першых пацыентаў, вядома, не забываюцца. Я адчувала не страх, а хваляванне за тое, каб зрабіць сваю працу якасна. Увесь час пыталася як чалавек сябе адчувае, ці не баліць яму. Пачуццё задавальнення, ад таго, што атрымалася дабіцца патрэбнага выніку, прыходзіць пасля.

– З якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца да Вас пацыенты?

– Асноўная праблема – гэта карыес зубоў. Таксама часта сустракаюцца хваробы парадонта і слізістай абалонкі рота.

Як пазбегнуць гэтых захворванняў?

– Я раю ўсім тры пункты прафілактыкі. Гэта гігіена поласці рота, выкарыстанне фтарыраванай зубной пасты і памяншэнне ўжывання вугляводзістай ежы.

– Фтор – гэта панацэя?

– У нейкім сэнсе так. Яшчэ з часоў Савецкага Саюза ў якасці прафілактыкі актыўна выкарыстоўвалася фтараванне малака і вады. Менавіта гэта рэчыва змяняе ўласцівасці асноўнага кампанента эмалі зуба, – робячы яго больш устойлівым да кіслот. У нас у вадзе фтору недастаткова, таму я рэкамендую зубную пасту толькі з утрыманнем фтору.

– Калі ўсё ж такі правільна чысціць зубы – да або пасля ўжывання ежы? Язык чысціць абавязкова?

– Зубы трэба чысціць пасля таго, як паелі, каб пазбегнуць рэшткаў ежы і накаплення мяккай плёнкі на зубах. Ачышчэнне языка праводзяць ужо пасля чысткі зубоў – гэта неабходная частка гігіены, бо ён вельмі схільны да налёту. Выкарыстоўвайце для гэтага спецыяльныя шчоткі і прыстасаванні.

– Жавальная гумка нясе якую-небудзь карысць, як сцвярджаюць у рэкламе?

– Яна прызначана для хуткай гігіены поласці рота, у тым выпадку, калі нельга скарыстацца зубной шчоткай і пастай. Ужываць яе трэба не больш за 10 хвілін. А вось міф пра тое, што гумка парушае пломбы, не апраўданы. Калі пломба правільна пастаўлена, то ніякая гумка не мае сілы яе сарваць.

– Як Вы ставіцеся да выкарыстання зубной ніці?

– Станоўча, галоўнае яе правільна выкарыстоўваць. Але ні ў якім разе нельга карыстацца звычайнай ніткай. Яна можа падрапаць ніжнюю частку дзёснаў і занесці інфекцыю.

– Стаматалогія, напэўна, адна з самых тэхналагічных абласцей медыцыны. Што можаце сказаць пра матэрыяльна-тэхнічную базу вашага кабінета?

– Наша бальніца не стаіць на месцы і заўсёды ўдасканальвае абсталяванне, на якім мы працуем. Сучасная стаматалагічная тэхніка дазваляе якасна лячыць пацыентаў з рознымі паталогіямі. Мы выкарыстоўваем толькі найноўшыя пламбіравальныя матэрыялы для рэстаўрацыі зубоў.

– Што б Вы параілі сваім пацыентам?

– Я параіла б больш сурёзна ставіцца да сваіх зубоў. Не займацца самалячэннем, звяртацца да ўрача. Зубы – гэта не толькі ўсмешка і эстэтыка, гэта яшчэ і здароўе, у першую чаргу.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024