Темы

Яго абыграць вельмі цяжка

Яго абыграць вельмі цяжка

За апошнія адзінаццаць гадоў жыхар вёскі Стараселле Іван ВУС ніводнага разу не прайграў у афіцыйных раённых і абласных шашачных турнірах.

Яскравым пацвярджэннем гэтай высновы з’яўляецца яго ўласная скарбонка ўзнагарод, што складаецца з медалёў, амаль двух дзясяткаў дыпломаў, палова з якіх – за першыя месцы. Вось і днямі Іван Пятровіч упэўнена здабыў сваю перамогу ў спаборніцтвах шашыстаў па праграме круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў Бялыніччыны, дзе ён у чарговы раз выдатна абараніў спартыўны гонар БУКП «Жылкамгас».

У Беларусі афіцыйныя спаборніцтвы праходзяць па «міжнародных» шашках і «рускіх». Існуе Беларуская федэрацыя шашак (БФШ), офіс якой знаходзіцца ў Мінску.

Гаспадар мнагадзетнай сям’і Іван Вус жыве ў вёсцы Стараселле, працуе аператарам мясцовай кацельні жылкамгаса. Пяцёра яго з жонкай Надзеяй Дзмітрыеўнай старэйшых дзяцей стала аселі ў Мінску, маюць свае сем’і і парадавалі ўжо бацькоў шасцю ўнукамі. Малодшая, адзінаццацігадовая іх дачка Вікторыя, атрымлівае сярэднюю адукацыю ў Эсьмонскай школе, і зараз пад настрой калі­-нікалі імкнецца абыграць бацьку ў шашачным паядынку. І старэйшыя, чацвёра сыноў і дачка, навучыліся добра разбірацца ў шашках, але ў спаборніцтвах, як бацька, удзельнічаць, праўда, чамусьці не жадаюць.

Сам жа Іван Пятровіч пазнаёміўся з шашкамі ў пяцігадовым узросце. Тады яго бацька, які з’яўляўся інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, Пётр Уладзіміравіч працаваў падатковым агентам – збіраў у жыхароў навакольных вёсак вызначаныя дзяржавай падаткі. Паралельна, паколькі быў пісьменным чалавекам, дапамагаў вяскоўцам пісаць лісты іх родным, заявы і звароты па жыццёвых пытаннях у органы ўлады, іншыя афіцыйныя дакументы. Аднойчы за такую дапамогу адна бабулька аддзячыла Пятра Уладзіміравіча шахматнай дошкай з дзясяткам шашачных круглякоў.

– З таго і пачалося маё хобі, маё галоўнае захапленне, – успамінае Іван Вус. – Замест недастаючых шашак выкарыстоўваліся вялікія белыя і чорныя гузікі. Гульня захапіла мяне. Ніколі і нідзе з дошкай і шашкамі не разлучаюся, а ў свой час я аб’ездзіў амаль увесь Савецкі Саюз і набыў сем прафесій. Рабіў газаэлектразваршчыкам , трактарыстам і вадзіцелем, кінамеханікам, дырэктарам СДК, мастацкім кіраўніком, а цяпер працую машыністам кацельні. Шашкі і зараз пастаянна ляжаць у маёй машыне.

З удзячнасцю Іван Пятровіч прыгадвае свайго былога аднавяскоўцу, настаўніка Старасельскай СШ Генадзя ПУЗІКАВА, які захапляўся многімі спартыўнымі дысцыплінамі, у тым ліку і шашкамі. Генадзь Уладзіміравіч цудоўна разбіраўся ў гэтай гульні, многія гады паспяхова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і саюзных завочных (па перапісцы) шашачных спаборніцтвах.

– Ён вельмі дапамог мне, – кажа Іван Вус. – Лічу, што мяне вучыў прафесійны трэнер. Я і па сёння зберагаю кнігу па шашачнай тэорыі, якую некалі падарыў мне Генадзь Уладзіміравіч з дароўчым подпісам: «За тое, што пераўзышоў трэнера». На жаль, Генадзь зусім мала пажыў на гэтым свеце.

Існуюць розныя тыпы шашак: «рускія», «англійскія», «бразільскія», «італьянскія», «чэшскія», «міжнародныя», «іспанскія», «канадскія», «армянскія», «турэцкія» і інш. Яны адрозніваюцца колькасцю шашак, памерамі дошкі. Але найбольшае пашырэнне набылі 100-клетачныя «французскія» шашкі, якія сталі «міжнароднымі». Чэмпіянаты свету па 100-клетачных шашках праводзяцца з 1894. А ў 1947 годзе была заснавана Сусветная федэрацыя шашак.

Іван Пятровіч добра валодае таксама тэорыяй і практыкай гульні і ў шахматы. Але да шашак у яго асаблівае стаўленне. Можа, і таму, што яны з’яўляюцца радасным успамінам пра бесклапотнае і шчаслівае дзяцінства. Удзячны ён і абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна­бытавых прадпрыемстваў, якая актыўна прапагандуе і пашырае гэты від спорту, рэгулярна праводзіць шахматна­шашачныя турніры сярод прафсаюзных пярвічак, на якіх Іван Вус не аднойчы станавіўся самым моцным іграком.

Паводле археалагічных звестак і твораў Герадота і Платона, шашкі ўзніклі ў Старажытным Егіпце і краінах Аравійскага паўвострава. Яны здаўна атрымалі шырокае распаўсюджванне і ў Беларусі.

На спаборніцтвах шашыстаў ад першага да апошняга тура заўсёды адчуваецца інтрыга, спартыўны азарт. А для спартсмена важна сабрацца і, абапіраючыся на вопыт, дзейнічаць стрымана, разважліва, пралічваць свае хады і магчымую рэакцыю саперніка.

Аднойчы Іван Вус прабіўся на рэспубліканскія спаборніцтвы, што цягам трох дзён праходзілі ў Нарачы. Хоць у першую тройку лепшых тады патрапіць яму не ўдалося, затое, які вопыт атрымаў! Бо яго сапернікамі былі кандыдаты ў майстры і майстры спорту, вядомыя ў краіне шашысты.

– Што для мяне азначаюць спаборніцтвы? – задае сабе пытанне Іван Вус і тлумачыць: – Гэта асалода, само жыццё, адчуванне сябе маладым. Каб не старэць, чаго я вельмі не хачу, мазгі павінны працаваць.

А напрыканцы мне хочацца прыгадаць апавяданне беларускага пісьменніка Міхася ЗАРЭЦКАГА «Адна партыя ў шашкі». Сюжэт яго такі: падчас Грамадзянскай вайны чырвонаармейскі атрад паланіў былога пана. Камандзір атрада селянін Аснач прапаноўвае галоднаму ворагу спачатку пад’есці, а пасля згуляць з ім адну партыю ў шашкі. Аснач вельмі любіць гэту гульню, але пагуляць яму няма ніякай магчымасці: ніхто з чырвонаармейцаў у шашках нічога не разумеў. Пан пагаджаецца, і розум абодвух іх адразу ж запаланіла адна думка: каб не прайграць.

«Здавалася, – піша Міхась Зарэцкі, – што гэта не шашкі ўжо, што не ў іх справа. Здавалася, што няма ўжо шашак, што счэзлі яны, распаўзліся, разгарнуліся ў нешта вялікае, шырокае, у нешта без форм, без пачатку і канца». Такім чынам, гульня ператварылася ў змаганне двух светапоглядаў, дзвюх праўд і сіл.

«У парозе гаротна, недалужна пішчэў самавар. Усе на яго забыліся, усе абступілі гульцоў, з зацятым дыханнем чакалі, чым скончыцца. У ва ўсіх на твары відаць было шчырае спачуванне Асначу, жаданне, каб выйграў ён, не паддаўся. І разам – трывога, напружная, палкая. – А што, калі ды прайграе?».

Партыю выйграў пан. Выходзіла, што праўда была на яго баку. Што ёй мог супрацьпаставіць узлаваны Аснач? Ён застрэліў пана. Аснач «…не ведаў сам, нашто забіў пана, за што. Дый не думаў пра гэта. Нешта падказала з нутра, што трэба так, што павінен забіць, што вораг гэты кроўны, упарты – узяў і забіў… ».

Міхась КАРПЕЧАНКА.
 

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024