Темы

Маё жыццё, мая вёска, мае людзі

Маё жыццё, мая вёска, мае людзі

Што значыць фельчарска-акушэрскі пункт для вяскоўцаў, зразумець не складана. Даступнасць, узровень і якасць аказання медыцынскай дапамогі ў вёсцы шмат у чым залежацьад медыкаў, якія там працуюць. Насельніцтву Эсьмон і навакольных вёсак у гэтым плане пашанцавала. Іх «міні-паліклініка» – адна з лепшых у раёне. Па выніках мінулага года гэта медыцынская ўстанова, якой загадвае Алена ЦЕЛЕШ, стала пераможцай раённых спаборніцтваў у намінацыі «Лепшы фельчарска-акушэрскі пункт».

Тое, што тут працуюць людзі, якія любяць сваю справу і паважаюць пацыентаў, прыкметна адразу. Чысціня, святло і камфорт, шмат у чым залежаць і ад санітаркі Раісы ЧЫЖЫКАВАЙ, якая падтрымлівае будынак ФАПа ва ўзорным парадку. Месца шмат – кабінет прыёму, працэдурны, пакой чакання для наведвальнікаў. Сюды яны зазіраюць не толькі па стане здароўя. Падставы самыя розныя – ціск памераць, кансультацыю атрымаць ці проста пагаварыць. Загадчыца ФАПа Алена Цімафееўна Целеш рада кожнаму візіту. Разумее: калі прыходзіць чалавек, значыць, для яго гэта важна.

– Часам для паляпшэння здароўя проста добрага слова дастаткова, разумення, спагады. Асабліва, калі гэта пажылы і адзінокі чалавек. А такіх на маім участку шмат, – распавядае Алена Цімафееўна.

«Наш доктар» – так называюць яе вяскоўцы, укладваючы ў гэтыя два словы шмат павагі, любві і сэнсу.

У медыцыне Алена Целеш ужо 32 гады. Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага вучылішча № 2 па размеркаванні адправілася працаваць у Чавускі раён загадчыцай Пілешчынскага ФАПа. Пасля выйшла замуж і перавялася ў Заазер’е. У 1992 годзе, пасля выхаду з дэкрэтнага адпачынку, заняла пасаду фельчара ў тадышняй Эсьмонскай амбулаторыі. У 2015 годзе гэта медыцынская ўстанова стала фельчарска-акушэрскім пунктам.

На пачатак года на абслугоўванні Эсьмонскага ФАПа знаходзіліся 420 чалавек з 11 населеных пунктаў. З іх 21 – дзеці да 18 гадоў, якія зарэгістраваныя на ўчастку. Плюс тыя, якія прыязджаюць з іншых вёсак у Эсьмонскі ВПКДССШ. Шмат, вядома, людзей пенсійнага ўзросту і тых, хто мае хранічныя захворванні.

Абавязкі сельскага медыка досыць разнастайныя. Гэта – аказанне насельніцтву даўрачэбнай дапамогі, патранаж дзяцей да года і цяжарных жанчын, пастаяннае назіранне за станам здароўя хворых, своечасовае выкананне прызначэнняў і многае-многае іншае. Менавіта Алена Цімафееўна першай даведваецца пра тое, што ў чалавека праблема са здароўем. І менавіта ёй вырашаць, ці дастаткова хвораму яе дапамогі або яго трэба адправіць на далейшае абследаванне i лячэнне ў райбальніцу. Яна ведае ўсіх сваіх пацыентаў, можа многае расказаць не толькі пра іх здароўе, але і характар, лад жыцця, звычкі, густы. Яна шануе давер, які ёй аказваюць людзі, лічыць яго незаменным складнікам узаемаадносін медыцынскага работніка і хворага.

– Якім будзе мой працоўны дзень, не заўсёды дакладна вядома, бываюць розныя сітуацыі. Хаця, пэўны расклад існуе, – распавядае Алена Цімафееўна. – Напрыклад, з раніцы – працэдуры, пасля да абеду – прыём хворых. Але, калі раптам хтосьці тэлефануе i паведамляе аб пагаршэнні самаадчування, я адпраўляюся на выклік. Пасля абеду пачынаюцца падворныя абходы.

– Мая работа падабаецца тым, што я магу дапамагчы чалавеку. Да наведвальнікаў заўсёды стаўлюся ветліва, людзі гэта бачаць, і ў іх зусім іншы настрой. Складанасцей практычна не ўзнікае – за доўгія гады ўсё выпрацавалася ў адмысловую сістэму. Да таго ж, увесь час трымаю сувязь з больш вопытнымі калегамі, у самых розных пытаннях таксама аказвае падтрымку Машчаніцкі сельсавет. Словам, гэта маё жыццё, мая вёска, мае людзі, – дадае Алена Целеш.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024