Темы

Падмурак паспяховай працы – дысцыпліна і гаспадарлівасць

Падмурак паспяховай працы – дысцыпліна і гаспадарлівасць

Выязны семінар-нарада аблвыканкама, на якім прааналізавана работа аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны, прайшоў на мінулым тыдні на тэрыторыі Бабруйскага і Бялыніцкага раёнаў.

У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ, першы яго намеснік Анатоль УЛАСЕВІЧ, старшыні і першыя намеснікі райвыканкамаў, іншыя службовыя асобы, адказныя за работу галіны аграпрамысловага комплексу.

Пытанні, вынесеныя на парадак дня, тычыліся вынікаў работы жывёлаводчай галіны за студзень-красавік бягучага года, а таксама гатоўнасці сельгасарганізацый да нарыхтоўкі травяных кармоў на будучы зімова-стойлавы перыяд.

Было адзначана, што за справаздачны перыяд у дзейнасці галіны жывёлаводства рэгіёна маюцца пэўныя станоўчыя вынікі: рост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 9%, а сярэднясутачныя прыбаўкі на адкорме БРЖ павялічыліся на 3%. Аднак сёння патрабуецца значна больш істотны рост, якому перашкаджае незахаванне як тэхналагічнай, так і працоўнай дысцыпліны. Гэтыя прабелы вядуць да таго, што гаспадаркі зніжаюць узровень надояў малака і прыбаўкі ў вазе жывёлы. А ў шэрагу сельгасарганізацый вобласці зніжаецца пагалоўе малочнага статку і БРЖ у цэлым, у тым ліку па прычыне яго падзяжу. Усе гэтыя фактары ў комплексе вядуць да грунтоўных фінансавых страт.

Напружаныя і адказныя задачы, накіраваныя ў першую чаргу на павышэнне прадукцыйнасці жывёлаводчай галіны, стаяць перад Магілёўшчынай у час цяперашняй кампаніі па нарыхтоўцы травяністых кармоў.

Як нагадаў Анатоль Уласевіч, у арганізацыях сельскай гаспадаркі іх плануецца нарыхтаваць 1 млн 423 тыс. тон кармавых адзінак. А ў разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы – 36,9 цэнтнера кармавых адзінак. Тэма непахіснаснага выканання тэхналагічных патрабаванняў вытворчасці і працоўнай дысцыпліны стала лейтматывам падчас наведвання ўдзельнікамі семінара і нашага раёна. Своечасовае скошванне траў як важнейшая ўмова для нарыхтоўкі сена і іншых відаў травяністых кармоў высокай якасці і ўвогуле строгае захаванне тэхналагічных аперацый пры нарыхтоўцы кожнага віда кармоў – менавіта аб гэтым вялася гутарка на полі шматгадовых траў паблізу МТК «Ключыкі» ААТ «Новая Друць», якое стала наступнай пляцоўкай у рабоце ўдзельнікаў нарады.

Леанід Заяц адзначыў высокую якасць пасеяных на полі плошчай 53 гектары сумесі люцэрны, клеверу і фестулоліўму.

– Зараз мы бачым поле шматгадовых траў, якія пасеяны па ўсіх тэхналогіях, што дазваляе, зразумела, пры своечасовай уборцы першага ўкосу, разлічваць не толькі на другі, але і трэці ўкос, і дасягнуць атрымання з аднаго гектара 50-60 тон цудоўнай зялёнай масы. Трэба памятаць: менавіта якасцю правядзення корманарыхтоўчай кампаніі і вызначаецца ўзровень эканомікі кожнай гаспадаркі. Не будзем мець добрых кармоў – не будзем мець добрых надояў, – падкрэсліў Леанід Канстанцінавіч.

Наступным аб’ектам для наведвання стаў малочнатаварны комплекс «Іскра» ААТ «Аграсэрвіс». Тут удзельнікі семінара азнаёміліся з жывёлаводчымі памяшканнямі, асаблівую ўвагу надалі ўтрыманню цялят у індывідуальных доміках-прафілакторыях. Трэба адзначыць, што жывёлагадоўчаму кірунку ў гэтай гаспадарцы надаецца асаблівая ўвага, бо кіраўніцтва яе добра разумее: малако – асноўны складнік даходаў таварыства і базіс яе далейшага эканамічнага жыцця. 

– Выкарыстанне індывідуальных домікаў для маладняка ўжо даказала эфектыўнасць, а перавагі, сярод якіх ізаляцыя, свежае паветра, добрая гігіена і назіранне, відавочныя, – сказаў губернатар. – 29 красавіка прайшла нарада ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, на якой пастаўлена задача ў найкарацейшыя тэрміны стварыць умовы для вырошчвання маладняка буйной рагатай жывёлы і забяспечыць захаванне пагалоўя. Мэта сённяшняй нашай сустрэчы ў гэтай гаспадарцы – паказаць простыя спосабы, якія сёння можа стварыць любы гаспадар. Тут няма звышнатуральных пабудоў, узводзяцца яны літаральна за лічаныя дні. Аднак станоўчы вынік іх выкарыстання відавочны.

Ніхто не дасць нам нічога звонку, не існуе такіх шчадрацоў, трэба працаваць самім. Тым больш што магчымасці і рэзервы для гэтага існуюць, – заключыў кіраўнік Прыдняпроўскага краю.

Вікторыя САВІНА.
Фота аўтара.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024