Темы

Падрыхтоўка і арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі – на асаблівым кантролі

Падрыхтоўка і арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі – на асаблівым кантролі

Праца аздараўленчых лагераў мінулым летам паказала, што зладжаныя дзеянні органаў кіравання адукацыяй, устаноў аховы здароўя, адміністрацыі і працоўных калектываў выхаваўча – аздараўленчых устаноў адукацыі дазволілі арганізаваць паўнавартаснае аздараўленне выхаванцаў.

“І ў гэтым годзе самая пільная ўвага будзе накіравана на няўхільнае захаванне правілаў бяспечных і адказных паводзін усіх, задзейнічаных у арганізацыі дзіцячага адпачынку, забеспячэнне бяспечных умоў у месцах адпачынку і аздараўлення дзяцей”, – адзначыў на семінары-нарадзе ў УА “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня” намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі А. М.Мацюшонак.

Асаблівая ўвага будзе нададзена забеспячэнню аховы тэрыторыі лагераў і прапускнога рэжыму ў цесным узаемадзеянні з аддзеламі ўнутраных спраў на месцах. Пастаянны кантроль будзе арганізаваны за наведваннем тэрыторыі лагера іншымі асобамі, забяспечаны строгі прапускны рэжым. Мінулым летам мелі месца негатыўныя прыклады па арганізацыі прапускнога рэжыму ў аздараўленчых лагерах Брэсцкай вобласці і г.Мінска.

Выкананне вышэйназваных і іншых мер будзе ў значнай ступені спрыяць павышэнню эфектыўнасці функцыянавання выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі.

Сярод прыярытэтаў летняй аздараўленчай кампаніі-захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, сацыяльная падтрымка найбольш неабароненых катэгорый з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія стаяць на розных відах уліку. “Да прыкладу, пуцёўкамі ў лагеры плануецца забяспечыць больш за 12 тыс. дзяцей-сірот і каля 5 тыс. дзяцей-інвалідаў. Для дзяцей гэтай катэгорыі з мясцовых бюджэтаў будуць накіроўвацца сродкі для даплаты кошту аздараўлення”, – сказаў А. М. Мацюшонак.

Асаблівасцю аздараўленчай кампаніі гэтага года стане павелічэнне колькасці лагераў профільных змен патрыятычнай накіраванасці, якія будуць стварацца ва ўзаемадзеянні з вайсковымі часткамі, праваахоўнымі органамі. “Такія лагеры будуць створаны, перш за ўсё, для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, або ў дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная праца”, – дадаў ён.

 

Эфектыўнай формай патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, або ў дачыненні да якога праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа з’яўляюцца аздараўленчыя лагеры ваенна-патрыятычнага і абаронна-спартыўнага профілю. Будуць прыняты неабходныя меры па арганізацыі такіх лагераў у мэтах максімальнага ахопу аздараўленнем і прафілактыкі правапарушэнняў дадзенай катэгорыі дзяцей.

Сёлета плануецца стварыць 37 педагагічных атрадаў, якія выконваюць у тым ліку і валанцёрскую функцыю. Гэта зносіны з дзецьмі для будучых педагогаў. У іх будзе занята каля 500 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка”, – адзначылі на нарадзе. І ў ВНУ ў рэгіёнах таксама будуць стварацца педагагічныя атрады, удзельнікі якіх папрацуюць важатымі.

Сярод іншых профільных змен плануюцца змены: “Юны эколаг”, “Юны археолаг”, “Юны краязнаўца” – таксама папулярныя сярод дзяцей напрамкі.

Акрамя таго, цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якіх усяго 278, летам плануюць арганізаваць працу больш за 10 тыс. аб’яднанняў па інтарэсах для 80 тыс. навучэнцаў. Графік іх працы будзе гнуткім для зручнасці дзяцей. Такія ж аб’яднанні па інтарэсах будуць дзейнічаць і ў лагерах.

Плануецца, што ў гэтым годзе ў лагерах усіх тыпаў будзе аздароўлена каля 342 тыс. дзяцей. З іх у лагерах з дзённым знаходжаннем – 198 тыс. хлопцаў і 144 тыс . – з кругласутачным”. Кожнае дзіця, які жадае адпачыць летам у лагеры, зможа гэта зрабіць.

Усяго будзе працаваць каля 5,5 тыс. дзіцячых аздараўленчых лагераў. Зараз завяршаецца іх падрыхтоўка, у хуткім часе пачнецца ўжо прыёмка аб’ектаў. Вядзецца адбор персаналу, а таксама павышэнне кваліфікацыі – па выкананні патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў і часовых рэкамендацый па прафілактыцы ўзнікнення і распаўсюджвання коронавирусной інфекцыі.

Падрыхтавана па матэрыялах  прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024