Темы

Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”

Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”

У Беларусі праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню” ў рамках Сусветнага дня без тытуню, якая ў 2021 годзе праходзіць пад дэвізам “Час адмовіцца ад тытуню”.

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) у 2021 годзе праводзіць гадавую глабальную кампанію “Пандэмія COVID-19 – нагода адмовіцца ад тытуню”.

Выпушчаны новы чатбот у дадатку WhatsApp “Адмоўся ад тытуню” (QUIT TOBACCO TODAY!), апублікаваны дакумент “Больш за 100 прычын для адмовы ад тытуню”. Інфармацыйная кампанія дапаможа як мінімум 100 мільёнам чалавек, якія спрабуюць пазбавіцца ад згубнай звычкі.

Адмовіцца ад тытуню няпроста. Ва ўсім свеце жаданне кінуць курыць выказваюць 780 мільёнаў чалавек, але толькі 30% з іх маюць доступ да тых відах дапамогі, якія дапамагаюць гэта зрабіць. СААЗ сумесна з партнёрамі забяспечвае людзей неабходнымі інструментамі і рэсурсамі, якія павышаюць шанцы на поспех.

“Штогод ад курэння гінуць 8 мільёнаў чалавек, але пандэмія з’яўляецца эфектыўным стымулам для курцоў, якім для пераадолення гэтай звычкі патрабуецца дадатковая матывацыя”, – адзначыў генеральны дырэктар СААЗ д-р Тэдрас Адханам Гебрэйесус.

Курцы падвяргаюцца павышанай рызыцы развіцця цяжкай формы COVID-19 і смерці ад яе. Ужыванне тытуню таксама з’яўляецца сур’ёзным фактарам рызыкі неінфекцыйных захворванняў, у прыватнасці сардэчна-сасудзістых, анкалагічных і рэспіраторных захворванняў, а таксама дыябету. 

У бягучым годзе з 17 мая па 6 чэрвеня ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”.

У рамках акцыі ажыццяўляецца інфармаванне насельніцтва аб негатыўным уздзеянні нікаціну на арганізм чалавека, спосабах адмовы ад тытунёвай і нетабачнай нікацінаўтрымальнай прадукцыі, а таксама пра спосабы лячэння нікацінавай залежнасці.

СААЗ канстатуе, што курэнне займае першае месца ў свеце сярод папераджальнай прычыны смяротнасці.

Людзі, якія знаходзяцца побач з курцамі і вымушаны ўдыхаць тытунёвы дым, захворваюць неінфекцыйнымі захворваннямі гэтак жа часта, як і тыя, хто паліць. Бяспечнага ўзроўню ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму не існуе.

Міністэрствам аховы здароўя ва ўзаемадзеянні з іншымі органамі дзяржаўнага кіравання будзе працягнута далейшая планамерная праца па зніжэнні негатыўнага ўздзеяння тытунекурэння і спажывання нетабачнай нікацінзмяшчальнай прадукцыі на здароўе насельніцтва нашай краіны.

 

Последние новости

Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024