Темы

Звароты грамадзян не застаюцца без увагі

Звароты грамадзян не застаюцца без увагі

Днямі карэспандэнт раённай газеты пагутарыла з начальнікам аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Таццянай МЯКШЫНАЙ.

– Таццяна Уладзіміраўна, у чым Ваш асноўны абавязак як кіраўніка дадзенага аддзела?

– Дзяржаўная ўлада заўсёды стаіць на баку інтарэсаў сваіх грамадзян, а таму я, як непасрэдны яе прадстаўнік, павінна садзейнічаць забеспячэнню правоў нашых людзей. Арганізацыя своечасовага і правільнага разгляду пісьмовых, вусных і электронных зваротаў, непасрэднае кіраўніцтва і ўдасканаленне арганізацыі работы па зваротах грамадзян пры выдачы даведак і іншых дакументаў на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно» – гэта толькі некалькі асноўных накірункаў дзейнасці. Дарэчы, апошні вельмі запатрабаваны ў насельніцтва нашага раёна.

– У такім выпадку, расскажыце, як працуе служба «адно акно» райвыканкама, дзейнасць якой таксама ў Вашай кампетэнцыі.

– Наша служба займаецца выкананнем адміністрацыйных працэдур згодна Указа Прэзідэнта №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» і Пастановы Саўміна Беларусі №159 «Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія здзяйсняюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў». Гэта значыць, што праз нас людзі вырашаюць свае пытанні жыццядзейнасці. Да прыкладу, толькі за першы квартал бягучага года службай «адно акно» райвыканкама прынята 892 заявы ад фізічных асоб па 52 адміністрацыйных працэдурах і 92 – ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па 7 працэдурах. Адзначу, што агульная колькасць адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца ў нас, на сённяшні дзень складае 183 (130 – для фізічных асоб і 53 – для юрыдычных асоб і ІП).

– Таццяна Уладзіміраўна, нагадайце, калі ласка, алгарытм звароту ў службу «адно акно»?

– Наша служба знаходзіцца на першым паверсе памяшкання райвыканкама па адрасе: г. Бялынічы, вул. Савецкая, 29. Працуем мы без перапынку ў панядзелак з 8.00 да 20.00, з аўторка па пятніцу рэжым работы з 8.00 да 17.00. Таксама прапаноўваецца паслуга папярэдняга запісу на прыём па тэлефоне 78-772 па пытаннях выканання адміністрацыйных працэдур.

Дзейнічае адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па названых
вышэй пытаннях –
142.

Гутарыла Наталля БАРОДЗЬКА.

 

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024