Трэба выбіраць, што піць
За пяць месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 81 злачынства, з іх 30 – у стане алкагольнага ап’янення. За аналагічны перыяд мінулага года – 19 такіх правапарушэнняў.
З пачатку года раённым судом вынесены рашэнні ў адносінах да 9 грамадзян для прымусовага іх лячэння ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя. У дачыненні да яшчэ траіх абвінавачаных падрыхтаваны матэрыялы ў суд для далейшага разгляду.
На ўліку ў аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС знаходзяцца 119 чалавек. З іх 69 – злоўжываюць спіртнымі напоямі. У 2021 годзе адзін чалавек абмежаваны ў дзеяздольнасці па прычыне злоўжывання алкаголем.
На дадзены момант ужо выяўлена 13 фактаў незаконнага вырабу, захоўвання, рэалізацыі самагону і самагоннай брагі, знішчана 285 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці.
Нагадаем, што за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах прадугледжаны штраф у памеры да 8 бв. За паўторнае на працягу года з моманту прыцягнення да адказнасці такое правапарушэнне пагражае штраф ад 2 да 15 бв або грамадскія работы, ці адміністрацыйны арышт.
Алена ГАЛУБЦОВА,
старшы інспектар ААПП РАУС.