Працавалі з парушэннямі
Праведзеныя Камітэтам дзяржкантролю Магілёўшчыны кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці органамі дзяржаўнай ветэрынарнай службы рэгіёна паказалі, што прымаемыя імі меры недастатковыя.
Не быў забяспечаны жорсткі кантроль за выкананнем у жывёлагадоўчых арганізацыях вобласці гадавых планаў супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў, а таксама ліквідацыі выяўленых парушэнняў тэхналагічных, заатэхнічных і ветэрынарных патрабаванняў на аб’ектах па ўтрыманні буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчыхкомплексах рэгіёна.
У выніку не ў поўнай меры забяспечвалася прафілактыка і лячэнне жывёлы. Пры гэтым мае месца недахоп кадраў, характэрны ў цэлым для ветэрынарных службаў большасці гаспадарак вобласці.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.