Темы

Моладзь раёна як рухавік прагрэсу

Днямі РА ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» падвяла вынікі сваёй работы за апошнія пяць гадоў падчас VII справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Удзел у ёй прынялі 104 дэлегаты.

Сярод запрошаных гасцей прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй САЛАНІНКА, старшыня райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына БЕЛЯЎЦЭВА і Кацярына КАРПІКАВА, першы сакратар РА КПБ Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ і старшыня РА ГА «БРПА», загадчык мастацкім музеем імя В.К. Бялыніцкага­-Бірулі Дзяніс РУЦКІ.

З дакладам аб выніках дзейнасці РК ГА «БРСМ» выступіла першы сакратар яго Марына ШАБУСАВА. Яна адзначыла, што па стане на 1 ліпеня 2021г. колькасць членаў налічвае 706 чалавек ва ўзросце да 31 года, што складае 25,3% ад агульнай колькасці маладых людзей, якія пражываюць у раёне. У структуры арганізацыі 32 пярвічкі (11 – у школах, 5 – на сельгаспрадпрыемствах, 13 – у іншых суб’ектах гаспадарання).

Варта сказаць, што ўсяго ў шэрагі членаў ГА «БРСМ» з 2017 года ў раёне ўступіла 383 чалавекі.

Сваю дзейнасць РА ажыццяўляла па такіх напрамках, як грамадзянска­патрыятычнае выхаванне моладзі, яе працаўладкаванне, падтрымка адоранай і таленавітай моладзі, фарміраванне здаровага ладу жыцця, валанцёрскі рух, узаемадзеянне з партнёрскімі арганізацыямі, міжнароднае супрацоўніцтва, інфармацыйна­-іміджавая дзейнасць. І нельга выдзеліць нейкі адзін або некалькі асобных, бо ўсе гэтыя накірункі сёння запатрабаваны моладдзю.

– Актывісты нашай арганізацыі з’яўляюцца пераможцамі не толькі раённых, абласных, але і рэспубліканскіх конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, – зазначыла Марына Віктараўна. – За справаздачны перыяд моладзь раёна прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі маштабных грамадска­палітычных кампаній: выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.

На сённяшні дзень актуальна пытанне працаўладкавання моладзі на час летніх канікул. Так, у Працоўных семестрах 2017­-2021 гадоў на тэрыторыі раёна было сфарміравана 30 студэнцкіх атрадаў: 5 будаўнічых, 21 экалагічны, 4 сельскагаспадарчыя, у якіх працавалі 368 чалавек. Былі заключаны дамовы з чатырма арганізацыямі: СВК «Калгас «Радзіма», ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас», БУКП «Жылкамгас» і ААТ«Новая Друць».

У сваёй прамове Андрэй Саланінка выказаў давер дзейнасці РА ГА «БРСМ», адзначаючы, што за моладдзю – будучае нашай краіны, і якім яно будзе, залежыць ад вынікаў працы сённяшняга дня.

Па словах Ірыны Беляўцэвай, у раёне ў апошні час назіраецца актыўная работа з маладымі людзьмі ва ўзросце да 31 года. У гэтым немалаважная заслуга першага сакратара РК ГА «БРСМ» Марыны Шабусавай. Між тым патрабуе большай увагі сельская працоўная моладзь, значная частка якой шчыруе ў гаспадарках раёна.

Канешне, нельга сказаць, што да гэтага часу нідзе яна не была заўважана. Штогод праходзяць спаборніцтвы сярод маладзёжных збожжаўборачных экіпажаў, спартыўныя спабоніцтвы па футболе і гандболе, спартакіяды працоўных калектываў, у тым ліку з удзелам каманд сельгасарганізацый, у склад якіх заўсёды ўваходзіць моладзь.

Але трэба агульнымі намаганнямі зрабіць так, каб наша моладзь заставалася на вёсцы пасля абавязковай адпрацоўкі і адчувала сябе не як адарваная ад знешняга асяроддзя, а паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, дзе ніхто не застаецца без увагі. Хаця маладым людзям трэба самім быць больш актыўнымі, яны павінны разумець: хто, калі не яны, зробяць першы крок для сваёй краіны?

Інэса Зайкоўская ў сваім слове адзначыла той момант, што кіраўніцтва нашай краіны робіць усё неабходнае, каб кожны яе грамадзянін мог ганарыцца месцам, дзе нарадзіўся. А ўсё добрае робіцца толькі агульнымі намаганнямі. Без сумеснай працы, без мэтанакіраванага аб’яднання людзей для патрэбнай справы, якая не будзе разбуральнай стыхіяй для ўжо створаных даброт, не атрымаецца захаваць і прымножыць тое карыснае і патрэбнае, што ёсць у нас сёння.

Аб сумеснай дзейнасці раённых арганізацый «БРСМ» і «БРПА» распавёў Дзяніс Руцкі. Ён адзначыў плённую працу са школьнікамі, якія выказваюць актыўнае жаданне ўступаць у шэрагі членаў абодвух ГА. Заўсёды ёсць падтрымка па арганізацыі мерапрыемстваў.

Па выніках VII справаздачна-­выбарнай канферэнцыі работа РК ГА «БРСМ» прызнана здавальняючай. Адразу ж пасля гэтага прайшоў Пленум райкамітэта па выбарах першага сакратара РК ГА «БРСМ». Аднагалосна ім была абрана Марына Шабусава.

Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024