Темы

Праваахоўнікі Магілёўскай вобласці забяспечваюць кантроль падчас уборачнай кампаніі

Падчас уборачнай кампаніі органы ўнутраных спраў мабілізаваны на ажыццяўленне прафілактыкі і спыненне замаху на маёмасць сельскагаспадарчых арганізацый.

У гэтую гарачую пару праваахоўнікі прытрымліваюцца сваёй галоўнай мэты: не пакараць, а дапамагчы і праінфармаваць аб наяўных праблемах для іх своечасовага рашэння. Усе падраздзяленні выконваюць для гэтага розныя функцыі – ад вывучэння гатоўнасці тэхнікі, яе суправаджэння на палі, каб не адбылося ДТЗ, да спынення злачынстваў і правапарушэнняў, захаванасці ўраджаю. Таксама выяўляюцца факты безгаспадарчасці, розныя недахопы, звязаныя з сельскагаспадарчымі работамі ўборачнай кампаніі 2021 года.

Штодня ўчастковыя, супрацоўнікі падраздзяленняў ДАІ і па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а таксама іншыя службы гарантуюць бяспеку і кантроль за ўборкай ураджаю. У асноўным, усе кіраўнікі ведаюць слабыя месцы сваіх прадпрыемстваў, аднак кантроль і дапамога з боку праваахоўнікаў адназначна неабходна, бо і нядбайных гаспадароў у гаспадарках дастаткова.

Вялікі блок у забеспячэнні паспяховага правядзення ўборачнай кампаніі на Магілёўшчыне займае прафілактыка. Так, упраўленнем аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама сумесна з падначаленымі падраздзяленнямі на месцах рэалізоўваецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый, выяўлення фактаў безгаспадарчасці і бяздзейнасці службовых асоб.

Супрацоўнікі АУС правялі 247 маніторынгаў аб’ектаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, у тым ліку тэхнікі, на прадмет тэхнічнай умацаванасці і забеспячэння захаванасці ўласнасці, па выніках якіх службовым асобам сельскагаспадарчых арганізацый накіравана 87 прадстаўленняў, з іх 11 па фактах разукамплектавання сельгастэхнікі.

Праваахоўнікі вобласці правялі 1364 інструктыўных гутарак з работнікамі сельгасарганізацый, адказнымі за захоўванне ТМК, 170 выступаў у працоўных калектывах па тэматыцы захаванасці ўраджаю, прадухілення фактаў супрацьпраўных дзеянняў у перыяд уборачнай кампаніі, а таксама папярэджання знаходжання старонніх асоб на палях падчас уборачных работ.

У кожным раёне арганізавана работа начных мабільных груп з прыцягненнем аўтатранспарту прадпрыемстваў і арганізацый раёна, для маніторынгу арганізацыі працы вартавой аховы.

Падчас дадзенай працы выяўлена 8 фактаў адсутнасці вартаўнікоў на працоўных месцах. Таксама выяўлена 10 работнікаў АПК, у тым ліку 2 вартаўнікі, якія знаходзіліся на працоўным месцы і ў працоўны час у стане алкагольнага ап’янення, пра што праінфармаваны кіраўнікі сельгасарганізацый.

Рэалізавана 35 мерапрыемстваў па спыненні крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый, у ходзе якіх выяўлена 4 асобы (з іх 3 работніка АПК), якія ўчынілі дробны крадзеж розных таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

У рамках вядзення адміністрацыйнага працэсу на сённяшні дзень канфіскавана 90 літраў нафтавага паліва, у тым ліку 80 літраў фарбаванага. Так, у Горацкім раёне работнік аднаго з прадпрыемстваў таемна выкраў афарбаванае нафтавае паліва, аб’ёмам 80 літраў, прычыніўшы шкоду прадпрыемству. А на тэрыторыі аднаго з мех двароў у Дрыбінскім раёне работнік здзейсніў крадзеж 10 літраў дызельнага паліва з даручанага яму грузавога аўтамабіля МАЗ.

Устаноўлены факты разукамплектавання 15 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі ў 2 раёнах вобласці.

У выніку праведзеных УБЭЗ УУС сумесна з іншымі службамі па выяўленні і спыненні злачынстваў у перыяд уборачнай кампаніі ўзбуджана 4 крымінальныя справы, з якіх 2 па фактах крадзяжу мінеральных угнаенняў, 1 – крадзяжу гаруча-змазачных матэрыялаў і 1 – атрыманне хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур.

Так, напрыклад, узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Чавускага раёна, які за спрыяльнае вырашэнне пытання аб ажыццяўленні аплаты за раней выраблены рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі атрымаў ад індывідуальнага прадпрымальніка ў якасці хабару 350 руб., а таксама планаваў атрымаць ад яго яшчэ 4 550 руб., аднак свае супрацьпраўныя дзеянні да канца давесці не змог, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за здзяйсненне аналагічнага злачынства.

Таксама распачатая крымінальная справа ў дачыненні да механізатара аднаго з прадпрыемстваў у Клімавіцкім раёне, які ўчыніў крадзеж даручанага яму паліва ў колькасці 169 літраў на агульную суму 317 руб.

Важную функцыю ў забеспячэнні кантролю за правядзеннем уборачнай кампаніі ажыццяўляе Дзяржаўтаінспекцыя. Уборачная знаходзіцца на пастаянным кантролі на працягу ўсяго перыяду яе правядзення: штодня супрацоўнікі ДАІ правяраюць фізічны стан механізатараў і спраўнасць тэхнікі, задзейнічанай у палявых працах. Маршруты патрулявання нарадаў набліжаныя да месцаў уборкі і захоўвання ўраджаю, гаруча-змазачных матэрыялаў і сельгастэхнікі.

Асаблівая ўвага надаецца бяспецы дарожнага руху пры правядзенні ўборачнай кампаніі, недапушчэнні страт збожжа пры перавозцы, забеспячэнні бесперашкоднага праезду транспарту, занятага на ўборцы ўраджаю. Затрыманы 6 асоб, якія кіравалі транспартам АПК у стане алкагольнага ап’янення. Па дадзеных фактах да кіроўцаў прыняты меры адміністрацыйнай адказнасці.

Уборка ўраджаю — адзін з важнейшых этапаў сельскагаспадарчых работ. Ад яе шмат у чым залежыць эканамічны дабрабыт і бяспека краіны. Адказнасць за правядзенне ўборачнай кампаніі нясе кожны суб’ект, таму праваахоўнікі як краіны ў цэлым, так і Магілёўшчыны ў прыватнасці аказваюць усебаковую дапамогу і ажыццяўляюць максімальны кантроль за яе ходам.

Па матэрыялах сайта mogilev-region.gov.by.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024