Темы

Важна знайсці аптымальнае рашэнне

Важна знайсці аптымальнае рашэнне

Выязныя прыёмы, якія праводзяцца прадстаўнікамі ўлады, сталі неад’емнай часткай работы са зваротамі грамадзян. Так, у сераду міністр архітэктуры і будаўніцтва нашай краіны Руслан ПАРХАМОВІЧ сустрэўся з жыхарамі раёна, каб дапамагчы ў вырашэнні іх жыццёвых праблем.

Асноўным пытаннем стала закрыццё Кудзінскай базавай школы. Менавіта з гэтай праблемай звярнуліся да міністра мясцовыя жыхары. З іх слоў  зразумела, што аналіз стану памяшкання названай базавай школы выявіў шэраг недапушчальных парушэнняў, якія, ў хуткім часе могуць абярнуцца трагедыяй. Па гэтых заключэннях і было прынята рашэнне аб закрыцці Кудзінскай БШ, перадачы яе маёмасці і пераводзе вучняў у другую сярэднеадукацыйную ўстанову.

Руслан Віктаравіч вельмі ўважліва аднёсся да звароту, пры гэтым патлумачыў ўсім прысутным, што аналіз аб’ектаў робіцца дзеля таго, каб ацаніць фактычны стан любога памяшкання і зрабіць правільныя вынікі. Трэба толькі дэталёва зрабіць усе эканамічныя разлікі, якія ў поўнай меры дазваляюць упэўніцца ў правільнасці прынятага рашэння.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Максіма СТУКАЛАВА, дадзенае рашэнне было прынята па той прычыне, што існуючыя дах і  кроквенная сістэма Кудзінскай БШ могуць не вытрымаць снежнай зімы. Гэта ўстанова мае чацвёртую ступень зносу, што азначае недапушчальнасць эксплуатацыі памяшкання.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА адзначыла, што перад закрыццём установы былі праведзены сходы з работнікамі і законнымі прадстаўнікамі вучняў, дзе  былі растлумачаны прычыны закрыцця школы, дадзены адказы на ўсе пытанні далейшага працаўладкавання работнікаў і навучання дзяцей. Таксама Жанна Анатольеўна патлумачыла пра больш камфортныя умовы для навучэнання ў Галоўчынскай школе, магчымасці падвозу дзяцей школьным транспартам і іншае. Пры гэтым было адзначана, што праектная ўмяшчальнасць Галоўчынскай  школы – 280 дзяцей. Сёння там навучаецца 95 з улікам дзяцей весак Малы і Вялікі  Кудзін.

Міністр уважліва выслухаў прадстаўнікоў абодвух бакоў. Пасля запрасіў прадаставіць разлікі:

– Па першае, неабходна дадаткова зрабіць  аналіз, колькі ў год неабходна фінансавых сродкаў для ўтрымання Кудзінскай базавай школы, колькі грошай спатрэбіцца, каб правесці капітальны рамонт у гэтай  установе. Таксама ўлічыць затраты на эксплуатацыю школьнага аўтобуса. Гэта ўсё дазволіць рэальна ацаніць сітуацыю.

– Кіраўніцтва раёна і аддзела па адукацыі райвыканкама разгледзелі аптымальныя варыянты, спрабуючы знайсці правільнае выйсце, але пры вырашэнні гэтага пытання трэба ўлічваць усе сацыяльныя і эканамічныя аспекты, – падкрэсліў Руслан Пархамовіч.

На выкананне ўсіх сваіх даручэнняў міністр даў два тыдні.

Наталля БАРОДЗЬКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024