Темы

Вядзі мяне, сцежка памяці…

Вядзі мяне, сцежка памяці…

Надвор’е ўсё радзей і радзей радуе сонечнымі дзянькамі, зіма ўступіла ў свае законныя правы, а я, паважаныя чытачы, прапаную прадоўжыць вандроўку па летніх і ясных вуліцах Бялынічаў мінулага.

Прыгадаем вуліцу Калініна, магазін «Універсам», які пасля назвалі «Ластаўка», напрыканцы 1980-х-пачатку 1990-х. Не ведаю, як вам, шаноўныя чытачы, а мне прыгадваецца дыхтоўны па тых часах будынак з аграмаднымі вітрынамі і жалезнымі дзвярыма. Першапачаткова ў магазіне было два ўваходы: левы і правы. Злева гандлявалі садавінай і гароднінай.

Для мяне, як падлетка, цікавага там нічога не было, а зайшоўшы ў дзверы справа, у пакупніка быў выбар павярнуць яшчэ раз на­права і апынуцца ў кафэ, дзе можна было пачаставацца найсмачнейшым марожаным, якое прадавалі на вагу з разнастайнымі сіропамі, і падавалі гэта кулінарнае, без перабольшвання скажу, цуда ў металічных крэманках. У выпадку, калі марожанае вас не прываблівае, праходзьце міма кафэ ў прадуктовы магазін з усялякімі бакалейнымі, малочнымі, мяснымі, рыбнымі вырабамі. Але ж найбольшую цікаўнасць, асабліва ў дзетвары, у гэтым памяшканні выклікалі аўтаматы па продажы газіраванай вады, якія размяшчаліся амаль на самым уваходзе. Памятаеце? Кідаеш у манетапрыёмны механізм тры капейкі і, калі ласка, атрымлівайце асалоду ад газіроўкі з сіропам. Кінеш адну капеку – аўтамат налье без сіропу, але з газам.
Побач з універсамам, у напрамку аўтастанцыі – вучылішча, якое падрыхтавала дзяржаве не адну сотню спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. У розныя часы яно называлася і сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №40, і сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылі­шча №217, і прафесійна-тэхнічнае вучылі­шча №217 сельскагаспадарчай вытворчасці, і ­дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй №17 сельскагаспадарчай вытворчасці. А спыніла ўстанова сваю дзейнасць пад назвай прафесійны ліцэй №17.

Зараз, як усім нам вядома, у памяшканнях ліцэя размешчаны гандлёвыя кропкі.
А вось на здымку былы інтэрнат ліцэя. Архітэктурны выгляд – так сабе. Не тое, што зараз, – дыхтоўны жылы дом. Вока радуецца, гледзячы на такую прыгажосць.

А памятаеце магазін «Агеньчык», які быў размешчаны на ўскрайку парка «20 год Перамогі», а побач за прылаўкам гандлявалі семкамі бабулі. Хаця, шчыра кажучы, семкі ў некаторых з іх былі толькі прыкрыц­цём, усім было вядома, што гэтыя «божыя дзьмухаўцы» распаўсюджвалі нелегальна цыгарэты. Гэтыя бабулі маглі зрабіць канкурэнцыю не толькі «Агень­чыку», але і любой іншай гандлёвай кроп­цы. Аднак хутка гэты «бізнес» зачахнуў. Усё ж такі, трэба ад­даць належнае пажылым гандляркам, семкі ў іх былі што трэба. Бывала, прыдбаеш кулёк з семкамі, тут жа занырнеш у зялёную прахалоду парка, каб прагуляцца па вузкіх сцежках, падыхаць свежым паветрам. Ідзеш і лузаеш нетаропка, быццам зачараваны, пакуль мазалі на пальцах не выскачаць.

У парку «20 год Перамогі» некалі раслі таполі. Зімой сярод іх можна было пабегаць на лыжах, а ўлетку падсілкавацца кіслародам. Гэта і зараз магчыма зрабіць, але ж толькі на бяро­завай палове парка. Нехта прыгадае вялікае мноства тапалінага пуху, ад якога не было ўратавання ў перыяд цвіцення. Яно, канешне, так, але ж для мяне, тады 10-гадовай дзяўчынкі, і маіх сябровак, ён быў падручным матэрыялам, з якога стваралі і набіўныя ляль­кі, і цацачныя падушкі і матрасы, – наколькі ў каго хапала фантазіі. А яшчэ на пачатку вясны ў парку можна было наламаць галінак вярбы і паставіць іх у ваду, а праз некалькі дзён пупышкі распускаліся і з’яўляліся «коцікі», менавіта так мы іх называлі за пухнатасць. Калі дакранешся, быццам сапраўднага коціка гла­дзіш.
А вось і аўтастанцыя. Мне вядомы ўсе пературбацыі, якія адбываліся на адпаведнай тэрыторыі, таму што жыву насупраць. Напэўна, памятаю не толькі я так званую агароджу з металічных труб, якая ішла паралельна зямлі і кожнаму даходзіла прыкладна да калена, а ў якасці прыналежнасці да аб’екта паміж слупоў у кожным пралёце красавалася літара «А». Тая агароджа настолькі была трывалая, што вытрымлівала вагу ўсіх пасажыраў, якія, се­дзячы на ёй, чакалі свой аўтобус. Раней, у часы пік, аўтастанцыя нагадвала вялікі муравейнік, а людзі, быццам тыя мурашы, мітусіліся туды-сюды. Часам было жахліва прайсці праз тэрыторыю аўта­станцыі, бо рызыка ­быць уцягнутай у шчыльны паток людзей, якія спяшаліся на свой рэйс, існавала ўпаўне верагодная. Ці мне малой так здавалася?
У гады Савецкага Саюза ў тарцы будынка аўтастацыі працаваў буфет. Менавіта туды пасля школы мы з сяброўкай заходзілі, каб пачаставацца смачнымі кандытарскімі вырабамі і газіроўкай. А час ад часу на самой платформе, каля паштовай скрыні (зараз яна ўжо не існуе), гандлявалі свежымі, яшчэ гарачымі піражкамі з павідлам. Эх, вярнуцца хаця б на хвіліну назад ды пачаставацца тымі піражкамі па пяць капеек!


Паважаныя чытачы, калі ў вашым сямейным архіве захаваліся цікавыя фота Бялынічаў з пабудовамі мінулых часоў, далучайцеся і прыносьце іх асабіста альбо да­сылайце аўтару гэтых радкоў на адрас рэдакцыі: вул.Савецкая, 27, ці па электроннай пошце: zara.nd@mail.ru. Вітаецца, але не абавязкова, калі вы скажаце некалькі слоў пра тое, што адлюстравана на фотаздымку.

Наталля СІДАРОВІЧ.
Фота аўтара
і з адкрытых інтэрнэт-крыніц.
(Працяг будзе.)

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024