Темы

Сказаць: «Я стамілася», было сорамна

Сказаць: «Я стамілася», было сорамна

Зоі ДЗМІТРЫЕВАЙ, працаўніцы тылу, 1 лютага споўнілася 95 гадоў. З гэтым выдатным і важкім юбілеем яе павіншавалі прадстаўнікі раённай выканаўчай улады, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, РЦСАН, райкама ГА «БРСМ» і раённай ветэранскай арганізацыі.

Сустрэча з гэтай мужнай жанчынай уразіла карэспандэнта раённай газеты да самай глыбіні душы. Таму пасля афіцыйнай часткі мы пагутарылі з імянінніцай аб яе жыццёвым шляху асобна. Нельга было не адзначыць, наколькі моцна гэты чалавек цэніць і шануе памяць і гісторыю сваёй сям’і, Радзімы.
Зоя Аляксандраўна нарадзілася ў с. Наварэпнае (Саратаўская вобласць, Расійская Федэрацыя). Яе дзядуля, ваенны камісар воласці Міхаіл КОЖЫН, у 1921 годзе загінуў ад рук банды Папова-Вакуліна, у склад якой уваходзілі кулакі і крымінальныя асобы. Яго расстралялі на плошчы, а жонку разам з дзвюма дочкамі (адна з іх – маці Зоі Аляксандраўны) суседзі схавалі, каб бандыты іх не знайшлі.
Бацька нашай гераіні быў ваенным, маці – настаўніцай. Акрамя Зоі Аляксандраўны ў сям’і было яшчэ 2 дачкі і 2 сыны. Усе па жыц­ці займаліся адказнымі работамі: ядзерная энергетыка, ваенная справа, медыцына, педагогіка.
Калі пачалася Айчынная вайна, у іх сяле засталіся амаль толь­кі адны жанчыны і дзеці. Таму адразу пайшла працаваць.
– Мы загружалі і разгружалі збожжа, – пачынае размову Зоя Дзмітрыева. – Нас прыраўнялі да ліку ваеннаабавязаных. Мяшкі мелі вагу каля 80 кг, а то можа і болей. Мне на той час было 14 гадоў, сама была каля 45 кілаграм. І днём і ноччу прыходзілі цягнікі. Вагоны былі ад 30 да 80 тон, таму спалі адразу на месцы, каб паспець хутчэй дапамагчы фронту. Мы не саромеліся ніякай работы, ніхто не казаў, што стаміўся і больш не можа. Усе добра ведалі – гэта патрэбна нашым дзядам, бацькам, братам і сёстрам, якія праліваюць сваю кроў за нашу Радзіму і сваю сям’ю.
Аказвала Зоя Аляксандраўна і медыцынскую дапамогу раненым, цягнікі з якімі таксама праходзілі праз іх сяло.
– Не зламіла мяне цяжкая работа, – кажа суразмоўца. – Я змаг­ла перанесці і перажыць шмат пакут, страчваючы на сваім жыццёвым шляху самых дарагіх і любімых мне людзей. Выратаваннем для мяне заўсёды была праца.
Пасля вяселля і ўжо потым, калі нарадзілася 4 дзяцей, людзі пыталіся ў яе мужа Ільі Іванавіча, ці бывае Зоя дома: то ў клубе, то ў ДК, то на мехдвары ў майстэрнях ужо насценгазету вешае.
Зоя Дзмітрыева пасля вайны з адзнакай скончыла аграрны тэхнікум у Саратаве. Працавала ў створанай чэшскай камуне «Рэфлектар» у фруктовым садзе. На той час там былі пабудаваны ўжо млын, заводы па вытворчасці цэглы, сыра, майстэрні, лазня, сажалкі, баракі, плантацыі, школа і дом культуры. Дарэчы, менавіта ў апошнім затым працавала дырэктарам да выхаду на заслужаны адпачынак Зоя Аляксандраўна.
Сваёй творчай актыўнасцю яна пакарыла нямала вяршынь. Пад яе кіраўніцтвам у ДК былі створаны хор, духавы і струнны аркест­ры, працавалі тэатральны і танцавальны гурткі і многае іншае.
Зоя Аляксандраўна для свайго ўзросту на выдатна чытае на памяць вершы. Пры гэтым, не самыя лёгкія. У адказ на віншаванні яна прачытала верш Міхаіла Ісакоўскага «Партызанка».
Дарэчы, менавіта ў гэты дзень, 1 лютага, свой дзень нараджэння адзначыла і дачка Зоі Аляксанд­раўны – Галіна Ільінічна.
Менавіта яна ўгаварыла маці пераехаць у Беларусь. Зараз працаўніца тылу і проста вялікай душы чалавек жыве ў Бялынічах і вельмі дзякуе, што побач з ёй тыя, хто заўсёды падтрымае.

Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота з архіва сям’і
Дзмітрыевых-Драздовых.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024