Темы

Пакуль мы помнім, мы жывём

Пакуль мы помнім, мы жывём

У актавай зале СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага для вучняў агульнаадукацыйных школ раёна прайшла інтэрактыўная шоу-праграма «Ніці часоў». Арганізатары яе – кіраўніцтва і спецыялісты МЦ «Ветразь», абазначылі мэту мерапрыемства – патрыятычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў, знаёмства з гістарычным мінулым і з сучаснасцю Бялыніцкага края.

Падчас праграмы былі выкарастаны відэаўрокі з чэленджа «Вуліцы майго горада», які праходзіў у рамках абласнога праекта «#Мая_Зямля_Пры­дняпроўе».
Школьнікі даведаліся пра гісторыю стварэння Бялыніч і аб подзвігу Дзяніса Давыдава, які быў адным з камандзіраў партызанскага руху ў перыяд Айчын­най вайны 1812 года, удзельнічаў у вызваленні мястэчка ад напалеонаўскай арміі.
У шоу-праграме закранулі і кастрычніцкія падзеі 1917 года, калі ў Бялынічах устанавілася Савецкая ўлада і быў створаны валасны сялянскі Савет, а хутка і сам Бялыніцкі раён, як паступова ствараліся калгасы і саўгасы, адбывалася сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна пасля рэвалюцыі.
Увага школьнікаў была засяроджана і на подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая і сёння засталася незагойным рубцом на сэрцы кожнага ветэрана і грама­дзяніна нашай краіны. Таму што няма ніводнай сям’і, у якой бы не загінулі ад рук фашыстаў сын ці дачка, брат ці сястра, баць­ка альбо маці. У вір Вялікай Айчыннай вайны былі ўцягнуты амаль усе грамадзяне некалі магутнай дзяржавы – Савецкага Саюза. Нашы таты і маці, дзяды і прадзеды перамаглі фашысцкую навалу, тым самым далі нам маг­чымасць жыць, працаваць і не чуць стрэлаў і выбухаў на роднай зямлі. Таксама вядучыя нагадалі аб асноўных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі раёна падчас вайны.
Запрошаны на мерапрыемства госць – сын ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэран афганскай вайны, паэт, аўтар песень і выканаўца Ула­дзімір КАРПУХІН, расказаў школь­нікам аб сваёй службе ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Афганістане:
– Для мяне асабіста вайна ў Афганістане пачалася 42 гады таму. У тыя часы я быў прапаршчыкам Савецкай арміі, служыў ва Украіне, недалёка ад Львова. 3 студзеня 1980 года ў 4 гадзіны раніцы раздаўся стук у дзверы, адчыніўшы, я спытаў: «Што здарылася, таварыш салдат?», і ён прамовіў: «Вайна, таварыш прапаршчык!». Я спачатку не зразумеў: якая можа быць вайна, хто мог напасці, амерыканцы, немцы, ці яшчэ хто? Мне было перададзена даручэнне тэрмінова пры­быць у часць. Там быў даведзены загад грузіцца ў эшалоны і адпраўляцца на поўдзень нашай вялікай савецкай краіны ‒ у Самарканд. Па прыбыцці мы атрымалі неабходную ваенную тэхніку і адправіліся ў Афганістан. Вось такім чынам для мяне пачалася гэтая вайна. Канешне, яна скончылася вывадам войск з Афганістана 15 лютага 1989 года, але ў маёй душы і душы кожнага ветэрана-«афганца» яна ніколі не скончыц­ца.
Выступленне Ула­дзіміра Карпухіна вельмі ўсхвалявала школьнікаў. Рабяты з цікаўнасцю задавалі яму хвалюючыя пытанні. Адно з іх: што было самым страшным на вайне?
Уладзімір Васільевіч адказаў на яго так:
– Самае страшнае – гэта бачыць гібель маладых рабят, якім споўнілася ўсяго 18-20 гадоў. Вы нават не можаце ўявіць, наколькі гэта жахліва…
У падзяку за цікавую сустрэчу дырэктар МЦ «Ветразь» Іна ВІННІКАВА ўручыла Уладзіміру Карпухіну кветкі і сувенір, выраблены выхаванцамі мнагапрофільнага цэнтра.

Наталля СІДАРОВІЧ.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024