Темы

Юныя падпольшчыкі і партызаны

Юныя падпольшчыкі і партызаны

Літаральна праз тры тыдні пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны фашысты пачалі ўстанаўліваць у акупіраваным Галоўчыне і яго наваколлі свой «новы» парадак. Але галоўчынцы не скарыліся захопнікам. У барацьбу з ненавіснымі ворагамі ўключыліся ў тым ліку і юныя жыхары мястэчка.

У 1941 годзе Маю Марозаву, сыну настаўніцы і падпольшчыцы Юліі Марозавай, споўнілася 14 гадоў. Першае заданне Мая можа паказацца даволі простым – да­ставіць у партызанскі атрад запіску, схаваную ў гільзе патрона. Але для гэтага трэба было прайсці міма некалькіх пастоў, якія немцы ўстанавілі на ўсіх значных дарогах у Галоўчын і на мастах праз рэчку Вабіч. Юнак паспяхова выканаў даручэнне, і партызаны атрымалі інфармацыю пра нямецкі гарнізон у Галоўчыне. Пасля гэтага Маю сталі даручаць іншыя заданні: ён расклейваў лістоўкі ў вёсках, збіраў зброю для партызан.
Калі ж над патрыётамі навісла пагроза быць раскрытымі, то восенню 1943 года Юлія Марозава з сынам уліліся ў 122-гі партызанскі полк «За Радзіму», які дзейнічаў на тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў. Шаснаццацігадовы юнак папоўніў шостую роту палка, у складзе якой мужна ўдзельнічаў у баявых заданнях. Напрыклад, разам з іншымі байцамі 4-й і 6-й рот ён граміў нямецкі гарнізон у Малым Кудзіне. Летам 1944 года ў час правядзення аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі Май Марозаў быў цяжка паранены. У пасляваенныя гады Май Іванавіч працаваў шафёрам у калгасе «Наша перамога», а з 1956 года пражываў у Магілёве.
Сямігадовая дачка падпольшчыцы Марыі Буяковай таксама смела праходзіла праз нямецкія пасты. Летам 1942 года маленькая Ліра прынесла да сваёй бабулі ў вёску Мерча Шклоўскага раёна план нямецкага гарнізона ў Галоўчыне, а тая перадала каштоўную інфармацыю партызанам. Праз некалькі дзён галоўчынскі гарнізон быў разгромлены народнымі мсціўцамі.
Емяльян Собалеў сустрэў пачатак вайны ў 16-гадовым узросце. Па даручэнні партызан ён выконваў розныя заданні, нават самыя рызыкоўныя. Аднойчы ў 1943 годзе хлопец падпаліў склад збожжа, якое фашысты падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію. Гітлераўцы арыштавалі Емяльяна і кінулі ў канцэнтрацыйны лагер у Магілёве. Але яму ўдалося збегчы адтуль. Неўзабаве Емяльян далучыўся да 8-й партызанскай брыгады Жуніна. Потым удзельнічаў у вызваленні Беларусі, быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».
Калі пачалася вайна, 15-гадовыя юнакі Віктар Сачкоў і Уладзімір Капыткоў з вёскі Старае Сяло пачалі дапамагаць партызанам. Мясцовы паліцай данёс немцам пра тое, што сябры часта наведваюцца ў лес. Аднойчы ноччу ў іх хаты ўварваліся фашысты і забралі хлопцаў. Карнікі адвезлі іх у вёску Сіваі, там трымалі ў хляве і пастаянна збівалі. Потым прымусілі выкапаць яму і расстралялі ў снежні 1943 года.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ,
настаўнік гісторыі
Галоўчынскай СШ.

Последние новости

РОЧС информирует

Стартовала республиканская акция «Не оставляйте детей одних!»

15 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Стартовал новый сезон республиканского сельхозпроекта “Властелин села”

15 мая 2024
Читать новость
Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Читать новость
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Накануне Дня Победы поздравили труженицу тыла Зою Дмитриеву

8 мая 2024
Читать новость
Общество

25 мая в Белыничском районе не будут продавать алкоголь

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх