Темы

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва у раёне з 25 студзеня па 24 лютага прайшоў месячнік пажарнай бяспекі

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва у раёне з 25 студзеня па 24 лютага прайшоў месячнік пажарнай бяспекі

Старшы інспектар СНіП РАНС Дзмітрый ШАЎЧОНАК сумесна з карэспандэнтам райгазеты наведалі населеныя пункты Запольскага сельскага савета. Першым прыпынкам стаў будынак мясцовага органа ўлады, дзе праходзіла пасяджэнне СГПАП. На ім прысутнічалі старшыня сельсавета Святлана ВАЛЧКОВА, участковы інспектар РАУС Кірыл НАВУМАЎ, дырэктар Запольскай СШ Лілія ДУДКІНА і медсястра мясцовай амбулаторыі Таццяна МІНЧУК. На пасяджэнні былі разгледжаны матэрыялы ў дачыненні да грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў праваахоўных органах, вядуць асацыяльны лад жыцця, схільныя да супрацьпраўных паводзін, не працуюць, злоўжываюць спіртным, і тых, хто абавязаны па Дэкрэце №18 выплачваць расходы, затрачаныя дзяржавай на выхаванне іх непаўналетніх дзяцей. Удзельнікі СГПАП накіроўваюць іх, спрабуюць зрабіць так, каб у праблемных грамадзян быў яшчэ адзін шанц на выпраўленне.
Пазней Дзмітрый Шаўчонак і Святлана Валчкова адправіліся ў рэйд па населеных пунктах, каб наведаць домаўладанні адзі­нокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, а таксама прадстаўнікоў асобных пад­уліковых катэгорый.
Па першым адрасе нас ветліва сустрэла жыхарка вёскі Сямікаўка Марыя Андрэеўна. У доме пенсіянеркі не ўсё гладка: пажарнага апавя­шчальніка няма, на кухні ўста­ноўлена печ-буржуйка саматужнай вытворчасці, якая строга забаронена правіламі пажарнай бяспекі. У адносінах да Марыі Андрэеўны інспектару РАНС прыйшлося скласці адміністрацыйны пратакол, а таксама выпісаць штраф.
– Гэтая «буржуйка» стаіць тут ужо 60 гадоў і нічога страшнага не здарылася, – спрабуе апраўдацца пенсіянер- ка. – Што яшчэ рабіць, калі прачынаюся раніцай, а ў хаце толькі тры градусы цяп­ла, а другая печ няспраўная.
Жанчыне 86 гадоў і самастойна падтрымліваць у хаце парадак ёй цяжка, а ўжо тым больш са­чыць за спраўнасцю пячнога ацяп­лення. Гэты абавязак могуць і павінны ўзяць на сябе дзеці і ўнукі пажылой жанчыны.
– У большасці выпадкаў пажары – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі самімі грамадзянамі, – распавядае Дзмірый Мікалаевіч. – Таму нам неабходна ўвайсці ў кожны дом, расказаць, паказаць і наву­чыць. Важна дастукацца да кожнага, каб змяніць стаўленне людзей да пытанняў асабістай бяспекі.
Спыталі ў жанчыны, чаму няма пажарнага апавяшчальніка, адказвае, што не разумее, навошта ён патрэбен.
– У выпадку пажару апавя­шчальнік падасць гукавы сігнал і папярэдзіць аб бядзе, тым самым выратуе ваша жыццё. У мінулым годзе гэты маленькі памочнік дапамог семярым жыхарам нашага раёна, у тым ліку дзецям і пажылым людзям, – растлумачыў Дзмітрый Мікалаевіч пажылой жанчыне і нагадаў тэлефонныя нумары службы выратавання – 101 і 112.
Жыхар вёскі Макаўка Пётр Пятровіч з тых, хто жыве на выпадковыя заробкі і неабыякавы да спіртнога. Зайшоўшы ў дом, інспектар РАНС і старшыня сель­савета заспелі гаспадара, які сядзеў на ложку з цыгарэтай. За такое парушэнне, а таксама за няспраўнасць ацяпляльнага прыбора Дзмітрый Шаўчонак выпісаў муж­чы­не адміністрацыйны пратакол.
– Куру ў хаце толькі ў мароз, – спрабаваў рэабілітавацца ў вачах прадстаўнікоў рэйдавай групы Пётр Пятровіч. – Я і сам пажару баюся.
Аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў яго таксама няма. У выніку ён атрымаў прафілактычныя лістоўкі, інструк­цыі па пажарнай бяспецы і напамін аб тым, да чаго можа прывесці курэнне ў ложку.
Далей паехалі ў вёску Па­дзевічы, каб наведаць дом маладой маці Хрысціны С., якая з-за невыканання правіл пажарнай бяспекі трапіла ў сацыяльна небяспечнае становішча. Амаль усе парушэнні выпраўлены, але комін катла на цвёрдым паліве пакуль што не атынкаваны і не пабелены. На выпраўленне недахопаў Дзмітрый Мікалаевіч даў тэрмін да канца лютага. Таксама выратавальнік нагадаў жанчыне аб недапушчаль­насці пакідання дзяцей без нагляду.
Вядома, пры пільным разгля­дзе ў любым домаўладанні знойдуцца недахопы, аднак кожны гаспадар абавязаны памятаць, наколь­кі небяспечныя жарты з агнём. І паклапаціцца аб спраўнасці печы, аб рамонце электраправодкі можна загадзя, не чакаючы буйных непрыемнасцей або асаблівага часу.
РАНС нагадвае: не парушайце правілы пажарнай бяспекі! Будзь­це пільныя пры абыходжанні з агнём!

Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024