Темы

Інтэрв’ю з начальніком аддзела ЗАГСу

Інтэрв’ю з начальніком аддзела ЗАГСу

Cтолькі вяселляў, як начальнік аддзела ЗАГСу, у сваім жыцці мала хто бачыць. Наталля ЛАЗОЎСКАЯ распісвае маладых на працягу 5 гадоў. Першы сямейны дакумент выдала не аднаму дзясятку пар. На яе памяці – мноства кур’ёзаў, яркіх і кранальных момантаў, якімі яна падзялілася з карэспандэнтам раёнкі напярэдадні пачатку вясельнага сезона.

– Звычайна ЗАГС асацыіруецца з вяселлямі, але ж гэта не адзінае, чым займаюцца яго спецыялісты. Раскажыце, калі ласка, пра свае працоўныя абавязкі.
– Так, многія часта ўспрымаюць нашу працу з публічнага боку, наведваючы ЗАГС у якасці гасцей на вяселлях. Але рэгістрацыя шлюбу – гэта толькі адзін з відаў дзейнасці, якія праводзяцца ведамствам. Усяго наш ЗАГС выконвае 15 адміністрацыйных працэдур. ­Гэта рэгістрацыя нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, устанаўлення бацькоўства і мацярынства, скасаванне шлюбу, усынаўленне, рэгістрацыя перамены прозвішча, выдача архіўных даведак і паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, унясенне змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў, а таксама аднаўленне і ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану. Так, напрыклад, за 2021 год выдадзена амаль 3000 дакументаў. І мы выконваем масу іншай работы, звязанай са справаводствам у нашай структуры.
– Вам даводзіцца шмат працаваць у архіве ЗАГСу. Як ён фарміруецца, якім годам датуецца самы ранні дакумент?
– У архіве знаходзяцца дакументы аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ўсяго раёна, пачынаючы з 1944 года, – асабістыя лёсы кожнага жыхара, цэлыя сямейныя сагі. Сёння кожнае зарэгістраванае нараджэнне дзіцяці або шлюб – гэта новы дакумент архіва, які складаецца ў двух экзэмплярах і будзе захоўвацца ў нас 75 гадоў, а пасля – бестэрмінова ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Другія экзэмпляры запісу мы штомесяц перадаем на захоўванне ў абласны архіў ЗАГСу. Такія дакументы важныя для людзей, паколькі яны часта звяртаюцца па атрыманне рознага роду інфармацыі.
– Якія незвычайныя вяселлі вам даво­дзілася рэгістраваць?
– Цяпер вельмі шмат цікавых і незвычайных вяселляў. Але найбольш мне запомнілася ўрачыстасць у нацыянальным стылі. Нявеста і жаніх былі ў прыгожым беларускім адзенні, а цырымонія праходзіла на беларускай мове.
– Раскажыце пра самыя хвалюючыя моманты для вас на рэгістрацыі.
– Як толькі пачынаецца цырымонія, унутры заўсёды абуджаецца хваляванне. Мінула ўжо столькі гадоў, але да гэтага немаг­чыма прывыкнуць. Хвалююцца ўсе – і жаніх, і нявеста, і бацькі. Урачыстая абстаноўка і сур’ёзнасць моманту выклікаюць часам слёзы. У мяне былі выпадкі, калі жаніхі плакалі на рэгістрацыі ад асаблівых эмоцый.
– Многія маладыя людзі цяпер не лічаць важным для сумеснага жыцця наяўнасць штампа ў пашпарце. Ці адбіваецца гэта на колькасці шлюбаў? Колькі пар летась вырашылі звязаць сябе афіцыйнымі клятвамі?
– Так, многія маладыя людзі не спяшаюцца ўзаконьваць свае адносіны, аддаюць перавагу жыццю ў так званым «грамадзянскім» шлюбе. Я думаю, шматлікіх дзяўчат і юнакоў, магчыма, палохаюць тыя абавязкі, якія з’яўляюц­ца з узнікненнем штампа ў пашпарце.
У мінулым годзе, напрыклад, было значна менш рэгістрацый шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы, але гэта звязана з эпідэміялагічнай абстаноўкай.
Што да штампа ў пашпарце, то ў маёй практыцы былі выпадкі, калі грамадзяне падавалі заяву і афіцыйна рэгістравалі шлюб, пражыўшы разам, уявіце, больш за 30 і нават 50 гадоў. У іх была створана паўнавартасная сям’я, агуль­ныя дзеці, унукі, але яны не мелі пры гэтым юрыдычных правоў і абавязкаў у адносінах адзін да аднаго.
– Ці можаце вы, гледзячы на маладых, іх паводзіны, прадбачыць лёс будучага саюза?
– Будучыню – усё ж не, але стаўленне адзін да аднаго відаць яшчэ на этапе падачы дакументаў. Калі жаніх з нявестай паводзяць сябе ў адносінах адзін да аднаго непаважліва, злуюц­ца, сядзяць з пахмурнымі тварамі, хутчэй за ўсё, доўга разам яны не пражывуць. Калі праводзіш рэгістрацыю, заўсёды прыкметна, як пара сябе паводзіць, як маладыя глядзяць ­адзін на аднаго. Адразу адчуваецца энергетыка ў зале. Мужчыну і жанчыну, якія створаны адзін для аднаго, таксама няцяжка пазнаць. Часта яны падобныя знешне, аднолькава размаўляюць, нават міміка супадае.
– Нашым чытачам будзе цікава даведацца пра ўзрост самых юных і не вельмі пар, якіх вы распісвалі.
– Сапраўды, каханню ўсе ўзросты пакорныя, у яго няма такіх абмежаванняў. Самай юнай нявесце, шлюб якой я рэгістравала, было 15 гадоў, а маладому жаніху – 18. Былі ў нас і пары паважанага ўзросту. Самы сталы жаніх быў ва ўзросце 81 года, а нявеста – 83-х гадоў. Трэба адзначыць, што шлюбны ўзрост на працягу апошніх гадоў павялічваецца: сярэдні ў жаніхоў за 2021 год склаў 34 гады, а нявест – 31.
– Кажуць «у маі жаніцца – усё жыццё мучыцца»…
– Май – выдатны вясновы месяц, калі ўсё ў прыродзе расцвітае і адраджаецца. Дык чаму б не нарадзіцца новай сям’і? Думаю, што прадузятасць з’явілася ў тыя даўнія часы, калі менавіта ў маі пачынаўся перыяд актыўных сельгасработ, і, як і ўлетку, было проста не да вяселляў.
Усё больш маладых імкнуцца прывязаць дату вяселля да прыгожай лічбы, лічачы, што гэта стане гарантыяй даўгавечнасці саюза. Хоць досвед паказвае, што «шчаслівыя» даты выратаваць шлюб не здольныя. Памятаеце, бум ­ 7 ліпеня 2007 і 8 жніўня 2008 года? Дык вось, 7 з 8 пар, якія зарэгістравалі адносіны 07.07.07 і 08.08.08 у Бялыніцкім раёне, ужо развяліся.
– Ці папулярныя юбілейныя ўрачыстасці?
– Правядзенне залатой або ізумруднай рэгістрацыі шлюбу – рэдкасць, таму мы заўсёды вельмі рады такім гасцям, гэта самыя кранальныя і трапяткія пары. Муж і жонка прыходзяць да нас ужо разам са сваімі дзецьмі, унукамі, а часам, і праўнукамі, успамінаюць той самы дзень, калі яны сталі сям’ёй. Свята праходзіць у цёплым сямейным коле, і такія пары па праве можна лічыць гонарам і здабыткам нашага раёна.

Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024