Темы

Інтэрв’ю з працалюбівым абліцоўшчыкам-плітачнікам ПМК-241 Аляксандра Смаковічам

Інтэрв’ю з працалюбівым абліцоўшчыкам-плітачнікам ПМК-241 Аляксандра Смаковічам

Адказнасць, прынцыповасць, працалюбівасць, – вось асноўныя асабістыя якасці абліцоўшчыка-плітачніка ПМК-241 Аляксандра СІМАКОВІЧА.

Аляксандр у будаўніцтве чалавек не новы, працуе ў ПМК-241 больш за 15 гадоў. Пачынаў свой працоўны шлях тынкоўшчыкам, а праз два гады пачаў шчыра­ваць абліцоўшчыкам-плітачнікам. Ён прымаў удзел у будаўніцтве шматлікіх аб’ектаў Круглянскага і Шклоўскага раёнаў, а таксама ў Бялынічах. Норма яго выпрацоўкі складае 106%.
Аляксандр Сімаковіч нара­дзіўся і вырас у Вялікай Машчаніцы, там жа скончыў агульнаадукацыную школу. Прафесія будаўніка захапляла з малку, таму вырашыў паступаць у Магілёў­скае ПТВ-237. Пасля яго заканчэння атрымаў спецыяльнасць «майстар аздаб­ленчых работ». Потым юнака прызвалі на тэрміновую службу, пасля якой ён вярнуўся на малую радзіму і ўладкаваўся ў ПМК-241.
Кіраўніцтва прадпрыемства характарызуе Аляксандра Анатолевіча як працалюбівага і стараннага работніка, які кваліфікавана і своечасова выконвае пастаўленыя перад ім задачы. Няякаснае выкананне працы – гэта не пра яго, таму што яго майстэрству можа пазайздросціць любы прафесіянал. Ён вельмі патрабавальна адносіцца да сваёй справы, назапашаны вопыт імкнецца перадаць менш вопытным калегам.
– Прафесію абліцоўшчыка-плітачніка лічу сапраўднай мужчын­скай прафесіяй, – кажа Аляк­сандр Сімаковіч. – Для мяне яна цікавая, паколькі патрабуе высокай кваліфікацыі. Я люблю назіраць, як прыгажэе памяшканне пасля аздаблення, асабліва, калі гэтую прыгажосць ты ствараў сам. А яшчэ больш падабаецца бачыць, наколькі ўражваюц­ца вынікамі маёй справы людзі, якія побач.
Аляксандр дабіўся пэўных поспехаў не толькі на прафесіянальнай ніве, але і ў асабістым жыцці, ства­рыўшы моцную сям’ю. На сёння Аляксандр Сімаковіч ра­зам з жонкай Аленай выхоўваюць дачку Ілону, пабудавалі ўласную кватэру. Калі з’яўляец­ца вольная хвілінка, мужчына адпраўляец­ца на рыбалку, часам разам з жонкай.
Дарэчы, падчас злёту перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках за мінулы год за шматгадовую добрасумленную працу Аляксандр Сімаковіч узганароджаны граматай Прэзідыума Саве­та райаб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ.

Наталля СІДАРОВІЧ.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024