Темы

Жанчыны забалоцкага падполля

Жанчыны забалоцкага падполля

Многія жыхары Галоўчына і навакольных вёсак у цяжкі для Радзімы час Вялікай Айчыннай вайны прысвяцілі сябе барацьбе з гітлераўскімі захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі. Адна з найбольш буйных падпольных груп была створана ў вёсцы Забалоцце.

Марыя Буякова (у дзявоцтве – Брылёва) нара­дзілася ў суседняй вёсцы Васількі. Яе муж, кадравы камандзір Ілья Буякоў, быў родам з Забалоцця. Перад вайной яны жылі на Каўказе, у горадзе Грозны, а ў чэрвені 1941 года сям’я Буяковых паехала ў адпачынак на малую радзіму. У Кіеве яны даведаліся аб пачатку вайны. Ілья Буякоў вярнуўся ў сваю ваенную часць, а Марыя з дачкой Лірай вырашыла дабрацца да Васількоў, ­пагасціць крыху ў бацькоўскай хаце і вярнуцца ў Грозны – настоль­кі моцнай была яе вера ў хуткую перамогу. Тады не думалася, што развітваюцца назаўсёды – ваенны камісар аддзялення мінамётнага батальёна Ілья Буякоў прапаў без вестак у чэрвені 1942-га.
Ужо першыя тыдні вайны перакрэслілі ўсе планы, і Марыя Буякова, якая была кандыдатам у члены камуністычнай партыі, вырашыла дзейнічаць. Разам з сястрой Аляксандрай Брылёвай, якая толькі скончыла Галоўчынскую школу, яны схавалі зброю, пакінутую адступаючымі чырвонаармейцамі. Дваццаць вінтовак прытапілі ў рэчцы Васілеўка, яшчэ некалькі закапалі ў гумне. Гэта зброя пазней была перададзена партызанам.
Марыя Буякова часта хадзіла ў родную вёску маці – Мерча, што ў суседнім Шклоўскім раёне. Аднойчы яна даведалася, што ў аднаго знаёмага ёсць радыёпрыёмнік. Жанчына слухала зводкі Саўінфармбюро з фронту, запісвала асобныя паведамленні, потым гэту інфармацыю пераказвала мясцовым жыхарам.
Са жніўня 1941 года Марыя Маркаўна перайшла жыць да бацькоў мужа ў Забалоцце. Паступова тут стала фарміравацца падпольная група. Дарэчы, у 1930-я Забалоцце было вялікай і густанаселенай вёскай, і падчас вайны ў ёй жыло шмат моладзі – мясцовыя хлопцы і дзяўчаты, чырвонаармейцы, якія выйшлі з акружэння або былі выкуплены з нямецкага палону. Па вечарах рабяты збіраліся ў доме свёкра Марыі Буяковай і пад выглядам вечарынак абмяркоўвалі магчымыя дзеянні. Касцяк падпольнай групы склалі Марыя Буякова, Аляксандра Брылёва, жонка ваеннаслужачага Ганна Радкевіч, Мікалай Буякоў, браты Міхаіл і Рыгор Ермачэнкі, Сяргей Вайтовіч, Фёдар Даюжэнак і Васіль Майстраў.
У лістападзе-снежні 1941 года падпольшчыкі пачалі распаўсюджваць савецкія газеты і лістоўкі па навакольных населеных пунктах. Іх скідалі савецкія самалёты каля вёсак Север і Навасёлкі, а ў Забалоцце прыносіў Уладзімір Дурасевіч. Падпольшчыкі выпісвалі з газет асобныя паведамленні пра поспехі Чырвонай Арміі і расклейвалі лістоўкі на бачных месцах у Галоўчыне – на млыне, тэлеграфных слупах.
Дакладнай арганізацыі і заданняў у падпольшчыкаў яшчэ не было, яны дзейнічалі хутчэй спантанна. ­Аднак у пачатку 1942 года ў навакольных лясах сталі арганізоўвацца партызанскія атрады. З Марыяй Буяковай сустрэўся сябар яе бацькі Фёдар Грышанаў, які з’яўляўся камісарам партызанскага атрада №10 брыгады «Чэкіст». Так дзяўчына стала сувязной гэтага фарміравання. Яна перадавала партызанам звесткі аб нямецкім гарнізоне, атрыманыя ад надзейных людзей з Галоўчына – настаўніцы Юліі Марозавай, фельчара Барыса Назарэўскага, Ульяны Дракінай і яе дачкі Аляксандры, Надзеі Петрашынай і іншых. У адказ ад партызан адваж­ная сувязная атрымлівала звесткі аб падзеях на франтах, і падпольшчыкі працягвалі распаўсюдж­ваць гэтую ­ін­фармацыю сярод насель­ніцтва.
Акрамя таго, яны перадавалі для партызан прадукты харчавання і збіралі медыкаменты, вялі разведваль­ную работу, вербавалі моладзь у партызанскія ­атрады, папярэджвалі аб нямецкіх засадах, сустракалі разведчыкаў на рачных пераправах, з’яўляліся праваднікамі для народных мсціўцаў.
Пры непасрэдным удзе­­ле забалоцкіх падпольшчыкаў вялася пад­рыхтоўка баявых аперацый і быў тройчы разгромлены нямецкі гарнізон у Галоўчыне – 2 жніўня 1942 года, у чэрвені і верасні 1943 года. Пасля гэтага падпольнай групе дзейнічаць стала небяспечна. Фашысцкія кар­нікі ў лютасці спалілі ў Забалоцці хату Буяковых, а ў Васільках – Маркі Брылёва, бацькі падпольшчыц.
Што ж да лёсу забалоцкіх сясцёр, то ён склаўся па-рознаму.
Марыя Маркаўна Буякова ў красавіку 1946 года стала членам КПСС і доўгі час працавала дырэктарам Магілёўскай фабрыкі дзіцячых цацак. Узнагароджана медалём «За адвагу», ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Айчыннай вайны ІІ ступені.
Аляксандра Маркаўна Брылёва жыла ў Кіеве і працавала юрысконсультам Барыспальскага аэрапорта.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ,
настаўнік гісторыі
Галоўчынскай СШ,
краязнаўца.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024