Темы

Вiншаванне раённай улады з Новым годам!

Вiншаванне раённай улады з Новым годам!

Шаноўныя сябры! Чарговая старонка гісторыі Бялыніцкага раёна, напоўненая важнымі падзеямі і здзяйсненнямі, амаль перагорнута. Не памылюся, калі скажу, што адыходзячы год стаў для ўсіх
нас праверкай на моц і трываласць, рашучасць і ўменне пераадольваць цяжкасці, але разам з тым ён падарыў нам новы прафесійны і жыццёвы вопыт, радасць цікавых сустрэч, перамог і дасягненняў. У апошнія гадзіны года, аб’яўленага Годам гістарычнай памяці, мы ў поўнай ступені можам адчуць, наколькі важным быў яго пасыл. Менавіта памяць, гісторыя дазволіла нам зразумець многія
рэчы. Цікавасць беларусаў да свайго мінулага не толькі не згасла, яна стала нашмат мацнейшай. Галоўнай грамадска-палітычнай па дзе яй года, несумненна, стаў рэферэндум па ўнясенні змяненняў
у Асноўны закон нашай краіны. І гэты рубеж жыхары ў тым ліку нашага раёна паспяхова пераадолелі, разам з новай Канстытуцыяй абраўшы далейшы суверэнітэт, стабільнасць і незалежнасць Беларусі.
Агульнымі намаганнямі забяспечана планамернае і стабільнае сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Нягледзячы на складанасці, а іх знешнепалітычныя падзеі прынеслі нямала, нам удалося не толькі зберагчы, але і атрымаць прырост па большасці даведзеных паказчыкаў. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі павялічыла прамысловая галіна, даходы ад якой склалі звыш 7 мільёнаў рублёў, як і раней, добрыя паказчыкі і ў будаўніцтве: на Бялыніччыне пабудавана звыш 5600 квадратных метраў жылля, ключы ад новых кватэр атрымалі 38 сем’яў ставаўся клопат аб здароўі нашых грама дзян. Сёлета ў райбальніцы ўстаноўлены кіслародны газіфікатар, закуплены дэфібрылятар для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі, 2 кардыёграфы, а ў апошнія дні года дзякуючы дапамозе дабрачыннага нямецкага фонду ў аперацыйным аддзяленні хірургічнага аддзялення з’явіліся аперацыйныя свяцільні коштам 8 тысяч еўра. Прадоўжыцца ўмацаванне матэрыяльнатэхнічнай базы бальніцы і ў новым годзе. Ужо зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы  ў кабінеце, дзе будзе размешчаны новы рэнтген-апарат на тры працоўныя месцы. Дарэчы, сродкі на гэтыя работы ў суме 25 тысяч рублёў зароблены падчас раённага суботніка. У раённым бюджэце запланаваны выдаткі на набыццё новага аўтамабіля медыцынскай дапамогі. У раёне адкрыта 7 новых прадпрыемстваў сельскагаспадарчага і перапрацоўчага напрамкаў дзейнасці, а таксама 6 гандлёвых аб’ектаў, адрамантавана каля 60 тысяч км² дарог. Важкі ўклад у агульны поспех раёна – перамогі творчых калектываў
сферы культуры, якія за 2022 год папоўнілі сваю скарбонку на 147 узнагарод, з іх 59 – міжнароднага ўзору, 39 – рэспубліканскіх і 27 абласных. Мы таксама ганарымся дасягненнямі ў сферы адукацыі. Сёлета навучэнцы нашых агульнаадукацыйных устаноў у разнастайных інтэлектуальных і творчых конкурсах заваявалі 64 дыпломы, з іх 7 – рэспубліканскага ўзроўню, 30 – абласнога і 27 – міжнароднага.
Адной з першарадных задач ва ўмовах сусветнай нестабільнасці заставалася забеспячэнне харчовай бяспекі. Таму шмат было зроблена для ўраджаю 2022 года. Мы пераадолелі рэкордную за апошнія 28
гадоў планку, намалаціўшы звыш 70 тысяч тон зерня з кукурузай. Раён стаў срэбраным прызёрам у абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых
культур. Імя бялыніцкіх аграрыяў, флагмана сельскай гаспадаркі раёна – СПК «Калгас «Радзіма» – гучала не толькі на раённым і абласным узроўнях. Механізатар сельгаскааператыва Мікалай ДАРЭЧКІН удастоены дзяржаўнай узнагароды – ордэна Пашаны. У цэлым па сельгасарганізацыях выручка ад рэалізацыі прадукцыі чакаец ца ў памеры 60 мільёнаў рублёў, што на 14,5% больш за мінулагодні ўзровень. Надоена звыш 35,5 тысяч тон малака. У  Адкрыем разам новую старонку жыцця вытворчасці БРЖ дасягнуты паказчык 2,6 тыс. тон. У аснове дабрабыту Бялыніччыны – штодзённая
праца кожнага яе жыхара. Я ад шчырага сэрца хачу падзякаваць тым, хто працуе аддана, неабыякава, бадзёра – як таго і патрабуе сённяшні дзень. У новым годзе перад намі стаяць новыя задачы.
Прафесіяналізм, згуртаванасць і ўзаемадапамога павінны стаць зарукай іх паспяховага выканання. І тут асабліва важная пазіцыя ўсяго апарата, кіраўнікоў служб, прадпрыемстваў і арганізацый, якія павінны адчуваць сваю датычнасць да лёсу раёна. Наперадзе ў нас мнагапланавая праца, накіраваная на галоўнае – паляпшэнне ўзроўню жыцця нашых жыхароў. Раённы выканаўчы камітэт
разлічвае на кожнага з вас, на поўную аддачу ў працы і вашы смелыя ініцыятывы. Дарагія бялынічане і жыхары раёна! Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, дамашняй цеплыні,
шчырай любві да сваёй сям’і і Радзімы – нашай Беларусі, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Няхай вашы родныя і блізкія будуць заўсёды побач, няхай спраўдзяцца ўсе вашы мары! 
Вольга ПРЫСТРОМСКАЯ, старшыня Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў
Андрэй САЛАНІНКА:
 

– У адыходзячым годзе асаблівая ўвага дэпутацкага корпуса раёна ўдзялялася доб раўпарадкаванню, абнаўленню і стварэнню камфортных умоў для жыцця як у
нашым горадзе, так і ў сельскіх населеных пунктах. За мінулы год у вёсках раёна адрамантаваны каля 40 калодзежаў, ліквідаваны 174 н е с а н к ц ы я н а ва н ы я
звалкі, выдалена больш за 300 аварыйных і высахлых дрэў, абкошана амаль 195 га плошчаў з пустазеллем, пасаджана больш за 350 новых дрэў, створаны каля сотні клумб і кветкавых кампазіцый. У рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Беларусі №116 у раёне праводзіцца штогадовае абследаванне стану жылых дамоў, размешчаных у сельскай мясцовасці. Сёлета ў рэестр пустуючых дамоў іх было ўключана 58, 7 дамоў прададзены жадаючым, два з іх прадастаўлены грамадзянам
разам з зямельнымі ўчасткамі. Актыўна рэалізаваліся і грамадскія ініцыятывы. Напрыклад, пры фінансавай падтрымцы Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў былі набыты лавачкі і сметніцы, а сіламі жыхароў Галоўчына зроблена добраўпарадкаванне тэрыторыі парка па вуліцы Церашкевіча аграгарадка. Адзначыліся дэпутаты і ў працы па ўладкаванні стылізаванай інтэрактыўнай дзіцячай пляцоўкі пад назвай «Салют Перамозе!» у Бялынічах у парку 20 год Перамогі, прысвечанай подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.  У наступным годзе праца па добраўпарадкаванні нашага раёна прадоўжыцца. Запрашаю ўсіх нераўнадушных актыўна да яе далучацца. Усім нам хочацца жыць у самым прыгожым месцы на зямлі, і зрабіць такім месцам наш родны Прыдруцкі край нам цалкам пад сілу!

Последние новости

Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024

Рекомендуем

РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024