Темы

Лепшы пункт аховы правапарадку

СГПАП Машчаніцкага сельвыканкама па выніках работы за мінулы год стаў пераможцам першага этапа штогадовага абласнога конкурсу на званне «Лепшы савет грамадскага пункта аховы правапарадку», набраўшы максімальную колькасць балаў сярод іншых сельвыканкамаў.


Дзейнасць СГПАП сельвыканкамаў ацэньвалася па такіх крытэрыях, як якасць забеспячэння пажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета, эфектыўнасць узаемадзеяння з суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў, ажыццяўленне арганізацыйна­выхаваўчай работы з грамадзянамі, якія схільныя да супрацьпраўных паводзін. Таксама ўлічваўся агульны стан злачыннасці і  грамадскага парадку на тэрыторыі сельсавета, і іншыя крытэрыі.

– За мінулы год у нас было праведзена 13 пасяджэнняў СГПАП, на якіх разгледжаны 71 грамадзянін, – адзначыла старшыня Машчаніцкага сельвыканкама Іна НАПРЭЕНКА. – З іх 45 чалавек працаздольныя, нідзе не працуючыя асацыяльныя асобы, 11 – раней судзімыя, 7 – парушальнікі пажарнай бяспекі, 6 – сямейныя скандалісты, 7 – бацькі мнагадзетных сем’яў, якія схіл ьныя да ўжывання алкагольных напояў. Да 65 жыхароў Машчаніцкага сельсавета члены СГПАП выязджалі прама на дом. Гэта дазволіла ахапіць прафілактычнымі мерапрыемствамі найбольшую колькасць падуліковых грамадзян. Актыўная работа праводзілася Саветам і па працаўладкаванні непрацуючых людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. У выніку былі працаўладкаваны 12 чалавек. Па рашэнні Савета ў ЛПП
ізаляваны 2 грамадзяніны. Па рэкамендацыі СГПАП прайшлі лячэнне ў нарколага 7 жыхароў Машчаніцкага сельсавета.

Па выніках дзейнасці Савет грамадскага пункта аховы правапарадку Машчаніцкага сельвыканкама будзе прадстаўляць Бялыніцкі раён у абласным этапе конкурсу.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем