Вішоўскія школьнікі навялі парадак на помніках і пахаваннях Вялікай Айчыннай вайны

У рамках грамадска-патрыятычнай аперацыі «Абеліск» старшакласнікі Вішоўскай СШ
добраўпарадкоўваюць помнікі і пахаванні Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя гэтага хлопцы і дзяўчаты дапамагаюць падтрымліваць парадак на тэрыторыі сваёй школы. Здаецца, гэта звычайная фізічная праца, але для моладзі яна напоўнена глыбокім сэнсам. Па іх словах, упарадкаванне помнікаў – гэта даніна падзякі за мужнасць і стойкасць тым, хто прайшоў праз полымя вайны дзеля нашай мірнай будучыні.
Важна адзначыць і духоўна-маральны бок гэтай справы. Навядзенне парадку адбываецца напярэдадні вялікіх хрысціянскіх святаў, калі па старажытнай традыцыі людзі прыбіраюць
магілы продкаў. Для падрастаючага пакалення гэта важны маральны ўрок: шанаваць памяць загінулых герояў гэтак жа рупліва, як і памятаць пра сваіх блізкіх.
Чыстыя, дагледжаныя помнікі, да падножжа якіх на Дзень Перамогі лягуць кветкі, стануць сімвалам таго, што ніхто не забыты.
Удзельнікі аперацыі «Абеліск» прызнаюцца, што такая праца выклікае ў іх асабістыя шчырыя пачуцці.
– Для мяне гэта не проста магчымасць папрацаваць на свежым паветры. Калі я чысціў мемарыяльную пліту з прозвішчамі герояў, прачытаў, што многія з іх развіталіся са сваім жыццём маладымі. Так я пачаў па-іншаму ўспрымаць наша мінулае. І сваёй працай хачу сказаць маім
землякам «дзякуй» за мірнае неба і будучыню, – падзяліўся вучань 11 класа Максім Лянеўскі.
– Я лічу, што ўсё пачынаецца з сумлення, і што прыбіраць помнікі, нават не толькі напярэдадні вялікіх святаў, гэта добрая справа. Мы робім гэта ад шчырага сэрца, бо памяць павінна быць не толькі на словах, але і на справе, – дадала вучаніца 8 «Б» класа Уладзіслава Самалазава.
Праз працу і клопат вучні замацоўваюць важныя каштоўнасці: павагу да продкаў, любоў да Айчыны і адказнасць за захаванне гісторыі. Аперацыя «Абеліск» працягваецца, паказваючы, што подзвіг пакалення пераможцаў ніколі не будзе забыты, а кожная вясна ў нашым раене будзе пачынацца з удзячнасці і стваральнай працы.
Павел Яфрэмаў,
вучань 11 класа Вішоўскай СШ
Активисты «Интеграла» и «Могилёвлифтмаша» благоустроили памятник войны в Головчине
Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»
