Бялыніцкія ветэраны ўбачылі “Казачную краіну” і ўшанавалі герояў

Ветэраны працы Бялыніччыны актыўна бавяць вольны час за падарожжамі па розных цікавых кутках нашай краіны.
– На гэты раз дэлегацыя бялынічан пабывала ў забаўляльным парку «Казачная краіна МаліВур», – распавёў адзін з удзельнікаў экскурсіі Віталь Хрушчоў. – Мы пабывалі ў сапраўднай казцы ў мініяцюры з фантастычнымі пабудовамі, пейзажамі і чароўнымі стварэннямі. Там ёсць скульптура вялізнага дракона, якая ўмее дыхаць агнём. На жаль, мы гэта не пабачылі, але атрымалі шмат станоўчых уражанняў ад казачнай прыгажосці, створанай чалавечымі рукамі.
Па дарозе вандроўнікаў чакала яшчэ адна славутасць – Курган Славы, перад якім яны спыніліся, хвілінай маўчання ўспомніўшы загінулых у Вялікай Айчыннай вайне воінаў і партызан, нашіх продкаў, што ахвяравалі сваім жыццём дзеля ўсіх нас.
В Белыничах прошли торжества в честь 265-летия коронации иконы Белыничской Божией Матери
Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»
