Темы

Лепей самому пазбавіцца

8 студзеня 2018 года былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Кодэкс Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку і ў артыкул 15.36 “Незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або збыт прылад здабычы рыбы і іншай воднай жывёлы”.

Згодна з ім, незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або збыт прылад здабычы рыбы і іншай воднай жывёлы, прынцыпы дзеяння якіх заснаваныя на выкарыстанні электрамагнітнага поля, гуку і іншых фізічных эфектаў, а роўна і незаконныя збыт або захоўванне рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў, цягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без яе.

З 20 сакавіка супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праводзяць маштабную кампанію па канфіскацыі браканьерскіх сетак. Грамадзянам прапануецца добраахвотна здаць наяўныя ў іх сеткі, сеткаматэрыялы і сеткавыя прылады. Пры гэтым, прыцягвацца да адказнасці за захоўванне забароненых прылад рыбалоўства яны не будуць.

Грамадзяне могуць асабіста здаць забароненыя прылады рыбалоўства ў абласную або міжраённыя інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету альбо паведаміць аб захоўванні такіх прылад па тэлефонах даверу 80222-274000, 8022-310986, якія працуюць кругласутачна. У дадзеным выпадку супрацоўнікі інспекцыі для канфіскацыі незаконных прылад лоўлі прыедуць у зручны для грамадзяніна час.

                                            Сяргей РАДКЕВІЧ,

                                            намеснік начальніка Магілёўскай

                                               аблінспекцыі АЖіРС.  

Последние новости

Новости района

Белыничский РОЧС информирует: как провести купальный сезон без происшествий

13 мая 2026
Читать новость
Общество

Белстат призывает к бдительности: мошенники могут использовать перепись населения в своих целях

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Красная книга Беларуси пополнилась новыми видами

12 мая 2026
Читать новость
Общество

Какой штраф грозит пешеходам на велодорожке?

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Как снизить плату за аренду госнедвижимости для бытовых услуг

12 мая 2026
Читать новость