Темы

На Бялыніччыне прайшоў традыцыйны рэспубліканскі суботнік

На Бялыніччыне прайшоў традыцыйны рэспубліканскі суботнік. Актыўны ўдзел у працоўнай акцыі прынялі калектывы прадпрыемстваў, гаспадарак, устаноў і арганізацый, прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, школьнікі, насельніцтва…
Удзельнікі суботніка займаліся добраўпарадкаваннем мемарыяльных комплексаў і помнікаў, могілак, пасадкай дрэў, наводзілі парадак у дварах, лясных масівах, на вытворчых аб’ектах і прылеглых да іх тэрыторыях, месцах адпачынку і агульнага выкарыстання.
Папрацаваў на суботніку, прыехаўшы ў гэты дзень на сваю малую радзіму, і старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Анатоль ЛАПО, які ў 1963 годзе нарадзіўся ў вёсцы Кулакоўка. Разам са старшынямі райвыканкама – Анатолем ШЧУПЛЯНКОВЫМ, райсавета дэпутатаў – Андрэем ГАНЧУКОМ, прадстаўнікамі арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікамі і работнікамі шэрагу арганізацый, напрыклад, ЦРБ, райаддзела Дэпартамента «Ахова», аддзела па адукацыі райвыканкама, Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ і вучнёўскага пошукавага атрада “Следапыт” і інш. яны добраўпарадкавалі тэрыторыі і пасадзілі туі каля помніка землякам, воінам партызанам і мірным жыхарам, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што ў вёсцы Вялікі Трылесін, а таксама і на мемарыяльным комплексе “Стэфанова”.


Па інфармацыі кіраўніка рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка ў нашым раёне, намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя ДАВЫДАВА бялынічане ў суботу 20 красавіка падчас працоўнай акцыі зарабілі больш за 11 тыс. рублёў. Удзел у суботніку прынялі 4600 чалавек. Палова гэтых сродкаў будзе накіравана на капітальны рамонт і мадэрнізацыю манумента Перамогі ў Мінску, астатнія пойдуць на падрыхтоўку загародніх дзіцячых аздараўляльных лагераў да летняга сезона, умацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне паселішчаў, рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю і аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы перыяду Вялдікай Айчыннай вайны.
Рахунак, на які неабходна пералічыць заробленыя на суботніку сродкі, надрукаваны ў № 31 “Зары над Друццю” за 20 красавіка.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

15 мая в Беларуси будет отмечаться Международный День семьи

13 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси посеяно 85 процентов всех яровых культур

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

13 мая 2026
Читать новость
Новости области

Тематическую горячую линию проведёт Могилевский облисполком

13 мая 2026
Читать новость
Общество

Мнение: Польша тонет в долгах и скандалах

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский РОЧС информирует: как провести купальный сезон без происшествий

13 мая 2026
Читать новость