Темы

Бялынічы святкуюць Дзень Незалежнасці

Свята пачалося з маладзёжнага аўтапрабега.

 

 

Ускладанне кветак да помніка абаронцам Айчыны ў в.Вослеўка.

 

Дзень Незалежнасці Беларусі – гэта свята, якое аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў. Традыцыйна 3 ліпеня беларускі народ аддае і даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто паднімаў краіну з руін пасля Перамогі. Сёлета 3 ліпеня споўнілася 75 гадоў з дня вызвалення Мінска і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Урачыстыя мерапрыемствы ў Бялынічах з нагоды свята пасля маладзёжнага аўтапрабегу прадоўжыліся шэсцем зводнай калоны прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзі, жыхароў і гасцей горада ў Ліпавы гай, які з’яўляецца адной з велічных і святых мясцін Бялыніччыны. Менавіта сюды прыходзяць бялынічане і іхнія госці, ветэраны і моладзь, каб ушанаваць хвілінай маўчання загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падзялілі радасць агульнанацыянальнага свята з бялынічанамі і афіцыйныя дэлегацыі горада-пабраціма Рыльска (Курская вобласць) і Бранска.

Падчас святкавання ў Бялынічах Дня Незалежнасці Беларусі і 75-й гадавіны вызвалення краіны ад фашысцкай акупацыі адбыліся мітынг, дзве канцэртныя праграмы з удзелам творчых калектываў Браншчыны, паказальныя выступленні супрацоўнікаў мясцовага РАНС, спартыўныя спаборніцтвы, акцыя “Праспяваем гімн разам”, працавалі тэматычныя пляцоўкі сельсаветаў раёна, у тым ліку і Рыльска, а ўвечары (23.00) неба расквеціць святочны феерверк.

 

 

Фота Міхася КАРПЕЧАНКІ і Алены БЫКАВАЙ.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем