Темы

Парадак павінен быць

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела выкананне ў рэгіёне даручэння Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на абектах сельгаспрызначэння.

Адзначана, што ў красавіку-маі бягучага года Камітэтам дзяржкантролю, іншымі кантралюючымі органамі ў ходзе абследавання 107 жывёлагадоўчых аб’ектаў і 57 мехдвароў, 56 арганізацый усіх раёнаў вобласці было выяўлена больш за 750 недахопаў: неналежнае гноевыдаленне на МТФ, загноенасць хлявоў, гнаясховішчаў і прыфермавых тэрыторый (выяўлены на 69% абследаваных ферм), неабходнасць рамонту іх будынкаў і памяшканняў (53%), нездавальняючы стан тэрыторый ферм, іх захламленасць, няпоўнае агароджванне (25%), праблемы з арганізацыяй водапаення і кармлення жывёлы (16%), забеспячэннем яе падсцілачным матэрыялам (11%).

На мехдварах адзначаны недастатковыя тэмпы рамонту сельгастэхнікі, яе неналежнае захоўванне (устаноўлены на 56% правераных аб’ектах), беспарадак на тэрыторыі або ў складах і ангарах (32%), парушэнні пры захоўванні металалому і шын (30%), выяўлены будынкі, якія патрабуюць рамонту (25% ).

Мясцовымі органамі ўлады забяспечваецца прыняцце мер па навядзенні тэхналагічнага і санітарнага парадку ў сельгасарганізацыях з улікам заўваг кантралёраў. Разам з тым, не ліквідавана ў поўным аб’ёме прыкладна дзясятая частка недахопаў, выяўленых Камітэтам. У асноўным, гэта рамонт сельгастэхнікі, на што патрабуюцца значныя выдаткі, дахаў складоў і кароўнікаў, пліткавага пакрыцця ў даільна-малочных блоках, знос аварыйных аб’ектаў.

Пры гэтым, у ходзе кантролю за выкананнем раней вынесеных прадпісанняў Камітэтам у маі-чэрвені былі выяўлены новыя аналагічныя хібы, на якія звернута ўвага органаў улады. Гэта неналежнае ўтрыманне жывёлагадоўчых аб’ектаў, недастатковая работа па падтрыманні на іх тэхналагічнага і санітарнага парадку. Сярод паўторных парушальнікаў ААТ “Амкадор-Шклоў”, ААТ “Новагарадзішчанскае” і ЗАТ “Вялікія Славені” Шклоўскага, КСУП “Добрасць” і ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне” Крычаўскага, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” Асіповіцкага раёнаў і іншыя гаспадаркі.

Магілёўскаму аблвыканкаму, райвыканкамам вобласці ўнесены прапановы па безумоўным выкананні даручэння Кіраўніка дзяржавы аб навядзенні бездакорнага парадку ва ўсіх сельгасарганізацыях рэгіёну. Іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

           Юрый ФРАЛОЎ,

           першы намеснік старшыні

           Камітэта дзяржкантролю

         Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Культура

В Белыничском районе отметили праздник Троицы

31 мая 2026
Читать новость
Новости района

В Вишово прошел праздник ко дню защиты детей

30 мая 2026
Читать новость
РОВД информирует

Как не попасться на уловки мошенников

30 мая 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

В Могилеве в музее состоялась выставка Ларисы Журавович

29 мая 2026
Читать новость
Общество

Какие направления будут развивать в ЕАЭС до 2045 года 

29 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Агентства по госрегистрации и земельному кадастру 1 июня проконсультируют бесплатно

29 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем