Темы

Праверылі крухмальную галіну

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць працы крухмальнай галіны рэгіёну.

У Магілёўскай вобласці вытворчасцю крухмалу займаецца ААТ “Новая Друць”, у якім за кошт крэдытных рэсурсаў у 2008-2010 гг. быў пабудаваны завод па перапрацоўцы бульбы на крухмал магутнасцю 100 т за суткі.

У рамках рэспубліканскай праграмы развіцця бульбаводства і Магілёўскай абласной праграмы “Імпартазамяшчэнне” быў асвоены выпуск катыённага крухмалу, які ўжываецца ў папяровай прамысловасці.

Калегіяй адзначана, што таварыства знаходзіцца ў складаным фінансава-эканамічным становішчы, працуе ва ўмовах высокай закрэдытаванасці і вострага дэфіцыту абаротных сродкаў. Сістэматычна не забяспечваецца выкананне даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, дапушчана зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці, выручкі ад рэалізацыі, паказчыкаў рэнтабельнасці, сярэдняй заработнай платы.

Праца крухмальнага завода характарызуецца значным зніжэннем вытворчасці бульбянога крухмалу. Выпуск катыённага на працягу шэрагу апошніх гадоў не ажыццяўляецца зусім.

Асноўнымі прычынамі неэфектыўнай працы завода з’яўляліся няпоўная загрузка вытворчых магутнасцяў (не больш за 30%), перапрацоўка бульбы з нізкай крухмалістасцю, адсутнасць сфарміраванай, з улікам патрэбы, сыравіннай зоны.

Калегіяй звернута ўвага на нізкую эфектыўнасць збытавай палітыкі, невыкарыстанне патэнцыялу замежных рынкаў, непрадстаўленне прадукцыі ААТ “Новая Друць” на ўнутраны спажывецкі рынак.

  Юрый ФРАЛОЎ,

  першы намеснік старшыні КДК

            Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Минске начинает работу крупнейшая агропромышленная выставка «Белагро-2025»

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем