Темы

Праверылі фермы Магілёўшчыны

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць працы сучасных малочна-таварных ферм і комплексаў у сельгасарганізацыях рэгіёну.

У рамках шэрагу рэспубліканскіх праграм і мерапрыемстваў на ўмацаванне матэрыяльнай базы малочнай жывёлагадоўлі на Магілёўшчыне за 2008-2017 гг. было зрасходавана больш за 400 мільёнаў рублёў дзяржаўных сродкаў. Гэта дазволіла істотна абнавіць асноўныя фонды ў жывёлагадоўлі, стварыць умовы для пераходу на самыя сучасныя тэхналогіі вытворчасці малака.

 Зараз у рэгіёне функцыянуюць 269 МТФ з даільнымі заламі, дзе сканцэнтравана 70% усяго дойнага статку і вырабляецца больш за 70% малака.

Разам з тым у працы сучасных МТФ маюцца значныя рэзервы павышэння яе эфектыўнасці, у першую чаргу, за кошт нарошчвання надояў малака.

У якасці асноўных негатыўных фактараў калегіяй адзначана недаўкамплектаванне запланаваных месцаў пагалоўем кароў, наяўнасць непрадуктыўнай або нізкапрадуктыўнай жывёлы, пралікі ў арганізацыі аднаўлення статку, незабеспячэнне захаванасці маладняку і прадуктыўнай жывёлы.

Пры ўстаноўленай адпаведным тэхрэгламентам працягласці, калі карова павінна даваць максімум малака, а гэта не менш за 4 гады, гэты паказчык у Магілёўскай вобласці знізіўся з 3,6 года ў 2010 годзе да трох гадоў у 2018 годзе.

Не спрыяе эфектыўнай працы сучасных МТФ незадзейнічанне дарагіх сістэм кіравання статкам і тэхналагічнымі працэсамі. Як мінімум, на трэці ферм такое абсталяванне прастойвае з-за тэхнічнай няспраўнасці, недахопу чыпаў, ашыйнікаў, адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў.

У ліку найважнейшых праблем у жывёлагадоўлі былі адзначаны дэфіцыт кадраў і недастатковая працоўная дысцыпліна.

          Юрый ФРАЛОЎ,

          першы намеснік старшыні

            Камітэта  дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

В деревне Мистровка прошел пр

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Дручанах прошел праздник деревни

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

Легенда отечественного футбола Виталий Кутузов посетил Белыничи

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость