Темы

Пракантралявалі палявыя работы

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай рэгіёну падведзены вынікі кантролю за правядзеннем у рэгіёне палявых работ.
У 2019 годзе ў сельгасарганізацыях вобласці намалочана 783,3 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы), што склала 102% да ўзроўню папярэдняга года, забяспечаны рост ураджайнасці з 26,1 ц/га да 26,8 ц/га. Намалот масланасення рапсу – 59,9 тыс. т, (107% да леташняга паказчыка), і ўраджайнасцю 15,3 ц/га, што на 1,8 ц/га больш, чым у мінулым годзе. Таксама забяспечаны рост валавага збору бульбы (128,6 тыс. т, альбо 116%) і цукровых буракоў (323,8 тыс. т, 120%), ураджайнасцю 343 ц/га і 450 ц/га, што на 84 і 33 ц/га вышэй леташніх паказчыкаў.

Кантрольнымі мерапрыемствамі былі выяўлены таксама розныя недахопы і хібы ў раслінаводстве, незадзейнічаныя рэзервы павышэння эфектыўнасці. Не ў поўным аб’ёме да правядзення палявых работ была падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка. Факты неналежнай падрыхтоўкі яе, адставання ад графікаў рамонту выяўлены амаль у палове правераных сельгасарганізацый, да нарыхтоўкі кармоў – у 48%, да ўборкі ўраджаю – у 43%.

У вобласці ў бягучым годзе павялічаны аб’ёмы ўнясення мінеральных угнаенняў. Пад сяўбу яравых культур сельгасарганізацыі вобласці былі забяспечаны мінеральнымі угнаеннямі на 108% да ўзроўню папярэдняга года, да сяўбы азімых культур – 140%. Аднак у асобных гаспадарках забяспечанасць ўгнаеннямі, асабліва фосфарнымі, была істотна ніжэй патрэбы, дапускалася сяўба без іх прымянення.

Падчас кантролю неаднаразова выяўляліся выпадкі няякаснай уборкі сельгаскультур і неабгрунтаваных страт ураджаю. У рэгіёне не ўдалося выканаць даручэнні Прэзідэнта, якія датычацца вырошчвання лёну ў частцы тэрмінаў яго сяўбы і ўборкі, нарыхтоўкі льнотрасты нумарам 1,5 (фактычны нумар нарыхтаванай ільнотрасты склаў толькі 0,9).
Парушалася тэхналогія нарыхтоўкі кармоў. У шэрагу выпадкаў іх закладка ажыццяўлялася з парушэннем тэрмінаў і без выкарыстання кансервантаў. У выніку такіх парушэнняў знізілася якасць кармоў.
Па звестках аблветлабараторыі, у бягучым годзе да 3 класа аднесена 65,2 тыс. т сіласнай масы кукурузы (3,4% ад нарыхтаванай).

У вобласці ўдалося нарыхтаваць кармоў ў аб’ёмах, якія перавышаюць леташнія. Аднак патрабаванне Прэзідэнта аб наяўнасці на пачатак зімова-стойлавага перыяду ў кожнай гаспадарцы паўтарагадовага запасу травяных кармоў у поўным аб’ёме не выканана. Згодна са статыстычнай справаздачнасцю, на на 1 лістапада наяўнасць кармоў з травы складала 975 тыс. т кармавых адзінак або толькі 86% ад устаноўленага Мінсельгасхарчам разліковага паўтарагадовага аб’ёму ў памеры 1129 тыс. т. Пры гэтым даведзенае Магілёўскім аблвыканкамам заданне па нарыхтоўцы 1307 тыс. т кармавых адзінак кармоў з травы на 22 лістапада выканана на 85%, у тым ліку нарыхтавана сена – на 77% (у 6 раёнах з 21), сенажу – на 77%, сіласу – на 92% (у 6 раёнах). Заданне па нарыхтоўцы кармоў у палімерную плёнку выканана толькі на 77% (у 8 раёнах). У асобных гаспадарках вобласці забяспечанасць кармамі ў пераліку на ўмоўную галаву жывёлы ў 1,5-2 разы менш даведзенага задання.

Уборка сельгаскультур у вобласці завершана ў поўным аб’ёме. Аднак асобным сельгасарганізацыям Клічаўскага, Асіповіцкага і Шклоўскага раёна, якія мелі значныя ўборачныя плошчы кукурузы на збожжа, уборка такой культуры была завершана пасля ўстаноўленага Прэзідэнтам тэрміну – 7 лістапада. Пры гэтым у ААТ “Стасеўка” Бабруйскага раёна выяўлены прыпіскі тэмпаў уборачных работ. Справаздача аб завяршэнні ўборкі была дадзена 4 лістапада, у той час як праца працягвалася па 12 лістапада.

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Концерт органной музыки прошёл в художественном музее в Белыничах

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем