Темы

Недастатковасць мер

На калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі эфектыўнасці прынятых у рэгіёне мер па выкананні даручэнняў Прэзідэнта па развіцці Шклоўскага холдынгу “Купалаўскае”, які аб’ядноўвае ТАА “Купалаўскае” – кіруючая кампанія, ААТ “Амкадор-Шклоў”, ААТ “Новагарадзішчанскае” і ЗАТ “Вялікія Славені”.

Эфектыўная праца гэтага холдынгу, які займае ў Шклоўскім раёне каля трэці ворных земляў і забяспечвае вытворчасць больш за чвэрць сельгаспрадукцыі, з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача стварыць на яго базе ўзорнае інтэграванае аб’яднанне з поўным цыклам вытворчасці, перапрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі на аснове выкарыстання сучасных тэхналогій.

Аднак меры, якія прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання холдынгу, недастатковыя. Да цяперашняга часу рэальных крокаў па стварэнні перапрацоўчых вытворчасцей, уласнай гандлёвай сеткі не прынята, ён па-ранейшаму спецыялізуецца толькі на вытворчасці сельгаспрадукцыі.

Пры гэтым, у 2017-2019 гадах не забяспечана выкананне шэрагу даведзеных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця яго ўдзельнікаў і заданняў праграмы развіцця самога холдынгу, дапушчана зніжэнне шэрагу ключавых паказчыкаў у жывёлагадоўлі.

Адным з рэзерваў нарошчвання аб’ёмаў выручкі ўдзельнікаў холдынгу з’яўляецца павышэнне якасці малака. Па разліках Камітэта, у выпадку недапушчэння вытворчасці малака першым гатункам за два апошнія гады сельгасарганізацыі маглі б дадаткова зарабіць да паўтара мільёна рублёў.

Увага звернута на выяўленыя падчас праверак хібы і недахопы ў арганізацыі тэхналагічных працэсаў утрымання і лячэння жывёлы, правядзення палявых работ і корманарыхтоўкі, а таксама на недастатковае ўнясенне (неўнясенне) угнаенняў, неэфектыўнае выкарыстанне сельгастэхнікі і абсталявання, невыкананне патрабаванняў пры яе эксплуатацыі і спісанні, адсутнасць належнага ўліку і кантролю за спісаннем гаруча-змазачных матэрыялаў, бескантрольнае і неэфектыўнае іх выкарыстанне, парушэнні пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці, недахоп кваліфі-каваных кадраў.

                     Юрый ФРАЛОЎ,

                     першы намеснік старшыні Камітэта

                        дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем