Темы

Лоўля ўсіх відаў рыбы забаронена

Абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што на тэрыторыі Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей лоўля ўсіх відаў рыбы ў рыбалоўных угоддзях забаронена з 22 сакавіка па 30 мая.

Выключэнне складае аматарскае рыбалоўства, якое ажыццяўляецца адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчанай штучнай прынадай, з адным адзінарным або двайным ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў, акрамя чыгуначных і іншых мастоў, плацін, каля шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, у дачыненні да якіх устаноўлены абмежаванні і забарона на гаспадарчую і іншую дзейнасць.

Такім чынам, у названы перыяд забараняецца выкарыстанне фізічнымі асобамі маламерных судоў і судоў з рухавікамі, незалежна ад мэты знаходжання ў рыбалоўных угоддзях, за выключэннем выпадкаў, калі ў вясновы сезон палявання паляўнічаму дазваляецца выкарыстоўваць маламерныя судны без рухавіка для ўстаноўкі і (або) зняцця падсадных качак, профіляў, пудзіл і збору здабытай ім дзічыны.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя можа прымаць рашэнне аб змяненні тэрміна забароны, а таксама ўстанаўліваць іншыя забароны і абмежаванні на аматарскае рыбалоўства.

Рыбаловы, якія ажыццяўляюць аматарскае рыбалоўства, абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан на рыбалоўных угоддзях, не пакідаць на іх берагах смецце і іншыя адкіды. Не пашкоджваць паказальнікі, шчыты, аншлагі, устаноўленыя паблізу рыбалоўных угоддзяў, у водаахоўных зонах і на прыбярэжных палосах.

Артур МАСКАЛЁЎ,
старшы дзяржінспектар Магілёўскай АІ АЖіРС.

Последние новости

Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Минске начинает работу крупнейшая агропромышленная выставка «Белагро-2025»

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем