Темы

Падвялі вынікі, акрэслілі задачы

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі працы за 2019 год і вызначаны задачы на 2020. У працы калегіі прыняў удзел першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі Васіль ГЕРАСІМАЎ.

Асноўныя намаганні камітэта ў 2019 годзе былі сканцэнтраваны на арганізацыі прафілактыкі правапарушэнняў, кантролі за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржмаёмасці, выяўленні рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці галін эканомікі вобласці, выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства.

Летась дзяржаўнымі кантралёрамі праведзены 43 праверкі і 103 маніторынгі. Па іх выніках вернута ў бюджэт 4,7 млн рублёў, забяспечана кампенсаванне сродкаў дзяржаўным арганізацыям – 15,6 млн рублёў, эканомія дзяржаўных сродкаў склала 25 млн рублёў.

Па матэрыялах камітэта распачаты 74 крымінальныя справы, з іх 31– па выніках сумеснай працы з УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў ад займаемых пасад вызвалены 15 службовых асоб, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 624.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці камітэта з’яўляўся папераджальны кантроль за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта, дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм. У гэтых мэтах калегіяй камітэта разгле-джаны 50 тэматычных пытанняў, выпрацаваны канкрэтныя прапановы дзяржаўным органам і суб’ектам гаспадарання. У мясцовыя органы ўлады і кіравання накіраваны 389 інфармацый з прапановамі і для прыняцця мер. Праведзены 24 аўдыты эфектыўнасці, у тым ліку па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інавацыйнага развіцця Магілёўскай вобласці, развіцця малога прадпрымальніцтва, сельскай гаспадаркі, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.

Важнае месца надавалася рабоце са зваротамі грамадзян. Працягвалася практыка правядзення сумесных асабістых прыёмаў і прамых ліній старшынёй камітэта і пракурорам вобласці.

Па выніках кантролю і разгляду зваротаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 32 службовыя асобы, да дысцыплінарнай – 21, з іх 1 вызвалены ад займаемай пасады, праваахоўнымі органамі ўзбуджаны 2 крымінальныя справы.

Калегіяй адзначана, што ў бягучым годзе камітэт працягне кантроль за выкарыстаннем мясцовых бюджэтаў, дзяржаўнай маёмасці, рэалізацыяй найважнейшых інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, ходам правядзення мадэрнізацыі валаўтваральных прадпрыемстваў, выкананнем зямельнага, ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, заканадаўства ў сферы дзяржзакупак. Працягнецца маніторынг сітуацыі ў сельскай гаспадарцы, будаўнічым комплексе і ЖКГ, на рынку працы.

Пасля пасяджэння калегіі падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Васіль Герасімаў наведаў адно са значных прадпрыемстваў абласнога цэнтра – ААТ “Магілёўліфтмаш”, дзе азнаёміўся з дзейнасцю таварыства і яго перспектывамі развіцця.

     Алег САДОЎСКІ,

     старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Белстат начал подготовку к проведению следующей переписи населения

19 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Белыничском районе активно продолжаются работы по капремонту жилфонда

19 июня 2025
Читать новость
Общество

Особенности заполнения справки о том, что гражданин является обучающимся,  при обращении за пособием

19 июня 2025
Читать новость
Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем