Темы

Праверылі будаўніцтва пелетнага завода

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ў ДЛГУ  “Клічаўскі лясгас” і яшчэ ў 5 лясгасах рэспублікі будуюцца сучасныя пелетныя заводы.

Іх увод у эксплуатацыю дазволіць шмат у чым вырашыць праблему перапрацоўкі значных аб’ёмаў адходаў лесанарыхтоўкі і лесапілавання ў высокаліквідную экспартаарыентаваную прадукцыю, бо сусветны рынак спажывання паліўных пелет, паводле ацэнак экспертаў, штогод прырастае на траціну.

Па бізнес-плане Клічаўскага лясгаса, асноўныя аб’ёмы сыравіны плануецца экспартаваць у краіны Еўрасаюза. Нараўне са стварэннем у райцэнтры 12-ці новых працоўных месцаў. сярод плюсаў новага праекта – безумоўная карысць для экалогіі. Тона пелет дае пры згаранні столькі ж энергіі, што і 5 кубаметраў дроў, 480 кубаметраў газу, 500 літраў дызпаліва або 700 літраў мазуту. Пры гэтым у атмасферу выдзяляецца ў 50 разоў менш вуглякіслага газу.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ажыццяўляе пастаянны кантроль за ходам будаўніцтва завода ў Клічаве. Удзельнікам яго трэба забяспечыць узвядзенне аб’екта ў сціслыя тэрміны, у цяперашні час вядуцца пуска-наладачныя работы абсталявання. Паводле разлікаў Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, увод у эксплуатацыю пелетнага завода ў Клічаўскім лясгасе плануецца завяршыць                     1 чэрвеня 2020 года.

  Юрый ФРАЛОЎ,

  першы намеснік старшыні Камітэта

  дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Последние новости

Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Минске начинает работу крупнейшая агропромышленная выставка «Белагро-2025»

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем