Темы

Тэсціраванне прайшло спакойна і арганізавана

Тэсціраванне прайшло спакойна і арганізавана

Магілёўскай абласной камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеннем уступных іспытаў падведзены вынікі кантролю за першым этапам цэнтралізаванага тэсціравання.

Яўка абітурыентаў у асноўныя дні ў сярэднім па вобласці склала 92,3%, найбольшая – па рускай мове (96,3%). У рэзервовыя дні яўка абітурыентаў у сярэднім склала 92%.

Як і ў мінулыя гады, кантроль за правядзеннем тэсціравання ажыццяўляўся на ўсіх этапах і ў кожнай з задзейнічаных аўдыторый.

На самым масавым тэсціраванні (па рускай мове) у кантролі прынялі ўдзел больш за 200 чалавек.

За парушэнні патрабаванняў парадку правядзення ЦТ (пранос мабільнага тэлефона ў аўдыторыю) ад удзелу ў ім быў адхілены 1 абітурыент. Для параўнання, у мінулым годзе за падобнае парушэнне былі адхілены 2 абітурыенты.

На наступным этапе ўступнай кампаніі будзе ажыццяўляцца кантроль за выкананнем вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі парадку прыёму дакументаў, правядзеннем уступных экзаменаў і залічэннем абітурыентаў.

З 20 ліпеня ва ўсіх установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а з 25 ліпеня – у вышэйшых навучальных установах, прыёмныя камісіі ажыццяўляюць прыём дакументаў.

Да заканчэння ўступнай кампаніі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягнуць працаваць тэлефоны гарачай лініі: 8 (0222) 62-47-73, 62-47-75, 62-48-97. Па іх можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у рабоце прыёмных і прадметных экзаменацыйных камісій навучальных устаноў.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость