Темы

Падтрымліваюць фінансавы дабрабыт раёна

Падтрымліваюць фінансавы дабрабыт раёна

Напачатку верасня супрацоўнікі ААТ «Белаграпрамбанк» адзначаюць 30-годдзе з часу ўтварэння.

У нашым раёне адзін з вядучых рэспубліканскіх дзяржаўных банкаў прадстаўляе Цэнтр банкаўскіх паслуг № 610 рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёў­скай вобласці ААТ «Бел­аграпрамбанк». За доўгі час сваёй дзейнасці аддзяленне банка некалькі разоў перажывала рэарганізацыю і аптымізацыю, але галоўнай задачай яго працаўнікоў заставалася прадастаўленне якасных банкаўскіх паслуг.
Яшчэ ў далёкім 1987 годзе з Дзяржбанка СССР былі выдзелены галіновыя банкі, якія займаліся абслугоўваннем галін народнай гаспадаркі, з падраздзяленнямі ў саюзных рэспубліках. Сфера сельскай гаспадаркі ў Беларусі на той час дынамічна развівалася, таму са ства­рэннем банка, які бу­дзе курыраваць аграрную галіну, праблем не ўзнікла.
У Бялынічах аддзяленне Белаграпрамбанка ўтва­рылася на месцы аналагічнага аддзялення Дзяржбанка па вуліцы Ленінская. Пры тадышнім кіраўніку яго, Якаве БЕЛАХВОСЦІКУ, быў узведзены адмысловы двухпавярховы будынак. У свой час райаддзяленне банка ўзначальвалі такія знакавыя кіраўнікі як Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, Надзея МАЙЛЫЧКА.
Шмат гадоў працы ў банкаўскай сферы аддалі Тамара БАРЫСАВА, Валянціна СТРУНОВІЧ, Ніна МАТЛАХОВА, Лілія ЧЫЖ, Ірына ТУЛЯНКОВА, Марыя ШКУНДАЛЁВА, Марына ЦАРАНОК, Вера КАНАВАЛЁНАК, Таццяна БАРАШКОВА, Алена БАНДЭЛІКАВА, Ала ЛАТЫШ, Галіна ПРЫСТРОМАВА, Таццяна КАЗАЧКОВА, Наталля ВАЛЧАНКОВА. У цяперашні час вядучы спецыяліст ЦБП № 610 Алена ЦІШКЕВІЧ адзначае 36-годдзе працы ў банкаўскай сферы.
Ветэраны працы Бел­аграпрамбанка час ад часу збіраюцца разам, моцныя сяброўскія сувязі захаваліся і на заслужаным адпачынку. Многія жартавалі: прыйдзеш на працу ў ад­дзяленне Белаграпрамбанка ненадоўга – застанешся назаўсёды.
З 2019 года ЦБП № 610 узначальвае Павел АНІ­ШЧУК. Нядаўна ад­дзяленне банка перажыло чарговую рэарганізацыю на карысць аўтаматызацыі многіх банкаўскіх працэсаў.
І праз 30 гадоў існавання ўжо ў незалежнай Беларусі асноўнымі кліентамі Бел­аграпрамбанка застаюцца пераважна арганізацыі аграрнага сектара. Цеснае супрацоўніцтва наладжана з такімі агранізацыямі як СВК «Калгас «Радзіма», ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас», ПМК-241.
– Вядзецца праца па абслугоўванні суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, аказваем крэдытную падтрымку для развіцця аграэкатурызму на тэрыторыі нашага раёна, – распавядае Павел Уладзіміравіч. – Вядома, не забываем і пра абслугоўванне фізічных асоб. У нас маецца тры банкаматы: два ў горадзе і адзін – у сельскай мясцовасці ў аграгарадку Вішоў. Завітаўшы ў наш банк, кліенты могуць атрымаць шырокі спектр банкаўскіх паслуг і не толькі патраціць грошы, а яшчэ і прымножыць іх, скарыстаўшыся сістэмай дэпазітаў. Мабільны дадатак ад Белаграпрамбанка дазваляе выконваць фінансавыя аперацыі з любой кропкі свету.
Па словах Паўла Ані­шчука, у банку і далей ідзе паступовае павышэнне аўтаматызацыі банкаўскіх працэсаў, узяты курс на паляпшэнне якасці фінансавых паслуг.
Калектыў Бялыніцкага ЦБП зараз складае 9 чалавек. Усе яны мэтанакіраваныя, настойлівыя, умеюць вучыц­ца і быць канкурэнта­здольнымі ў сённяшнюю эпоху лічбавізацыі.
– Ад поспехаў нашых кліентаў залежаць поспехі банка, таму з нагоды юбілею хачу выказаць шчырыя словы падзякі за тое, што выбіраеце нас. Усім нашым супрацоўнікам, ветэранам працы і, канешне ж, кліентам жадаю моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту ў жыцці і дасягнення самых светлых мар, – рэзюмаваў Павел Анішчук.

Святлана
МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем