Темы

Яна на свае вочы пабачыла жахі вайны

Яна на свае вочы пабачыла жахі вайны

З даты, калі над нашай зямлёй прагучала доўгачаканае слова «Перамога» і скончылася Вялікая Айчынная вайна, прайшло амаль 77 гадоў. Падзеі яе не забыліся і не сцёрліся з памяці людзей. Нават тыя, хто перажыў вайну дзецьмі, захавалі аб цяжкіх днях ваеннага ліхалецця ясныя ўспаміны, нібыта ўсё гэта адбывалася ўчора.

Наша чытачка Таццяна ШУТОВА запісала біяграфію сваёй свекрыві Матруны Міхайлаўны Шутовай (Галаўнёвай). Летась 88-гадовая жанчына пайшла з жыцця. Свае апошнія дні яна правяла ў коле блізкіх людзей, атуленая ўвагай і клопатам.
Пакуль дазваляла памяць, Матруна Міхайлаўна шмат распавядала пра свой лёс, жыццё, якое ў яе і многіх жыхароў нашых вёсак, пачалося з самага страшнага, што можа ­быць, з вайны.
Матруне ішоў 9-ты год, калі ў яе маленькай вёсачцы Ключыкі (зараз частка аграгарадка Вялікая Машчаніца) загаварылі аб вайне. Неяк яна пачула, што ў вёсцы забілі нямецкага салдата і вельмі ўзрадавалася, падумала: вось і вайна скончылася. Але радасць гэта была заўчасная.
Фашысты сталі паўнапраўнымі гаспадарамі ў Бялынічах і прылеглых вёсках.
Каб не патрапіць пад кулі, людзі пакідалі свае дамы, жылі ў лесе. І бацькі Матруны выкапалі за хатай зямлянку, дзе хаваліся ад бамбёжак.
Аднойчы ў ваколіцах вёскі адбылася сутычка гітлераўцаў з партызанамі. Уззлаваныя фашысты сабралі ўсіх жыхароў вёскі ў хлеве і хацелі падпаліць. Раптам хтосьці ўспомніў, што бацька Матруны, Міхаіл Галаўнёў, быў удзель­нікам Першай сусветнай вайны. У Германіі, дзе ён на той час ваяваў, яго раніла, ён патрапіў у палон. Багаты землеўласнік выкупіў яго і Міхаіл з такімі ж ваеннапалоннымі цягам дзесяці гадоў працавалі на багатага баўэра. Міхаіл добра ведаў нямецкую мову, таму яго папрасілі пагаварыць з начальнікам карнікаў.
Гэта быў, бадай што, адзіны шанец на выратаванне. І ў працэсе размовы высветлілася, што кіраўнік карнага атрада добра ведаў гаспадара, у якога некалі працаваў Міхаіл, нават сустракаліся з ім у адным тракціры. Немец зжаліўся над вяскоўцамі і загадаў іх адпусціць.
Аднак сям’ю Галаўнёвых не абмінула гора цяжкіх страт. Яшчэ да вайны яны пахавалі шасцёра (!) дзяцей і аднаго падчас вайны. ­Бацьку сямейства «скасіў» тыф. З маці засталіся толькі Матруна і яе маленькая сястра Анюта.
Пасляваеннае жыццё амаль нічым не адрознівалася ад ваеннага. Яно было такім жа галодным і нішчымным.
У 13 гадоў Матруна пайшла збіраць у лесе хваёвую смалу. Праца была цяжкая, смала раз’ядала скуру на руках. Каб пражыць, збіралі ў лесе грыбы, ягады.
Дзяўчына выйшла замуж за Аркадзя Шутова, з сям’ёй сталі жыць у Вялікай Машчаніцы, вырасцілі траіх дзяцей. Усё жыццё Матруна Міхайлаўна рабіла на ферме цялятніцай, шмат і цяжка працавала. Дый дома трымалі вялікую гаспадарку.
«Уставалі яшчэ цёмна, а клаліся – ужо цёмна», – гаварыла яна.
Муж пайшоў з жыцця на сем гадоў раней, а Матруна Шутова да апошняга дня не ся­дзела без справы, сама спраўлялася па гаспадарцы, шмат рухалася, бо лічыла, што рух – гэта і ёсць жыццё. Так яно і сталася.

Последние новости

Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Уникальная площадка для обмена опытом. Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и “Золотой Литеры”

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Зачем Польша и Прибалтика увеличивает военные расходы?

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Навечно в сердцах. Участники медиафорума в Гомеле возложили цветы к памятному знаку жертвам геноцида

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Выездные студии, клуб редакторов, “Золотая литера”. Второй день медиафорума стартует в Гомеле

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем