Темы

На варце вяршэнства закону

Летась супрацоўнікі раённай пракуратуры працягвалі займаць прынцыповую пазіцыю ў адстойванні дзяржаўных, грамадскіх інтарэсаў і правоў асобы і ажыццяўлялі комплекс мер па ўмацаванні парадку і законнасці на тэрыторыі Бялыніцкага раёна. Аб гэтым – наша гутарка з пракурорам раёна Ігарам АЛЁХНАМ.

– Ігар Васілевіч, раскажыце, як у цэлым ацэньваеце крымінагенную абстаноўку і якія віды злачынстваў і правапарушэнняў найбольш характэрныя для нашага раёна?
– Агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з 2021 годам, на жаль, павялічылася са 174 да 196, або на 12,6%. Адзначана і некаторае зніжэнне ўзроўню іх раскрывальнасці – з 76,4%
да 74,5%, хаця гэты паказчык перавышае сярэднеабласны (67,5%). Узровень злачыннасці на 10 000 насельніцтва таксама павялічыўся і склаў 107,6 злачынстваў супраць 93 за 2021 год пры сярэднеабласным каэфіцыенце 97,4. Колькасць учыненых злачынстваў павялічылася на тэрыторыі Лебядзянкаўскага (з 6 да 14), Ланькаўскага (з 6 да 10) і Галоўчынскага (з 20 да 22) сельсаветаў, а таксама ў Бялынічах (з 78 да 102). Таксама павялічылася  колькасць злачынстваў, зарэгістраваных у грамадскіх месцах – з 32 да 35, зробленых групай асоб – з 7 да11, зарэгістравана 9 хуліганстваў, 
якія цягнуць крымінальную адказнасць (8), 16 крадзяжоў шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі (15), 4 злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі (2).

– Вострай праблемай для раёна шмат гадоў запар заставалася «п’яная» злачыннасць. Ці ёсць змены ў гэтым кірунку?
– На жаль, негатыўныя тэндэнцыі захоўваліся і летась. Практычна кожнае трэцяе злачынства адбывалася ў стане алкагольнага ап’янення. Усяго зарэгістравана 60 такіх выпадкаў, а ўдзельная іх вага ад агульнай колькасці злачынстваў склала 43,5%. Узровень «п’янай» злачыннасці ў раёне па-ранейшаму з’яўляецца адным з самых высокіх у вобласці і значна перавышае агульнарэспубліканскі (34,9). Найбольш часта ў стане алкагольнага ап’янення ўчыняліся крадзяжы, хуліганствы, злачынствы супраць жыцця і здароўя чалавека, а таксама ў сферы сямейна-бытавых адносін. Апошніх зафіксавана 16, у 2021 годзе – 13.


– Менавіта папярэджанне ўсіх відаў правапарушэнняў з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў барацьбы са злачыннасцю. Як спрацавалі ў гэтым кірунку суб’екты прафілактыкі?
– Павінен канстатаваць, што ў шэрагу выпадкаў умовай да ўчынення многіх злачынстваў з’явіліся факты неналежнага ўзаемадзеяння паміж суб’ектамі прафілактыкі, парушэнні і недахопы, у тым ліку сістэмнага характару, у рабоце РАУС, Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, цэнтральнай раённай бальніцы. Датычацца яны непрыняцця своечасовых і якасных мер па пастаноўцы на ўлік да ўрачанарколага, вырашэння пытання аб абмежаванні грамадзян у дзеяздольнасці па прычыне злоўжывання іх алкаголем, своечасовага выяўлення і спынення адміністрацыйных правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення. Дарэчы, летась значна – на 36% – павялічылася колькасць крадзяжоў маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб – з 50 да 68, у тым ліку на 26,3%, або з 19 да 24 – крадзяжоў з жылля грамадзян, і такая тэндэнцыя адзначаецца ўжо цягам двух гадоў запар. Скарацілася і іх раскрывальнасць, што таксама сведчыць аб неналежнай рабоце суб’ектаў прафілактыкі і аб адсутнасці рэзультатыўнасці пры рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне крадзяжоў. Тое ж датычыцца і злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін: аналіз
прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць іх учыненню, сведчыць аб фактах непрыняцця зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі своечасовых мер, накіраваных на «фіксацыю» прыкмет трывожнага становішча ў сем’ях, ухіленне прычын і ўмоў супрацьпраўных дзеянняў на ранняй стадыі.


Падрабязны матэрыял чытайце ў нумары 8 раённай газеты ад 28 студзеня 2023 года.

 

Последние новости

Новости района

Школы Белыничского района проходят проверку готовности

31 июля 2025
Читать новость
Общество

Следственным комитетом расследуется уголовное дело по факту падения БПЛА в Минске

30 июля 2025
Читать новость
Новости района

В СПК «Колхоз Родина» дан торжественный старт уборочной кампании!

29 июля 2025
Читать новость
Новости района

От деда к внуку: как три поколения аграриев из Белыничского района трудятся в ОАО “Новая Друть”

29 июля 2025
Читать новость
Новости района

Представители Белыничского района посетили место захоронения мирных жителей времен ВОВ в Могилеве

29 июля 2025
Читать новость
РОЧС информирует

В деревне Осовец произошел пожар

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем