Темы

«Купалле» ў Александрыі

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у дзясяты раз прайшло на маляўнічым беразе ракі Днепр у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

Тэма малой радзімы стала галоўнай на гэтым свяце. Сёлета Александрыя гасцінна сустрэла дэлегацыі з 6 краін: Расіі і Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы. Іх прадставілі калектывы народнай творчасці і майстры дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства было больш за 2 тысячы прафесійных і самадзейных артыстаў, майстроў дэкаратыўна-ўжытковай творчасці.

Кожны рэгіён Беларусі прадставіў свой самы вядомы фестывальны праект.

Нацыянальным каларытам гасцей “Купалля” парадавалі прадстаўнікі Курска, Цверы, Ніжняга Ноўгарада, Разані, Івана-Франкоўска, Цярнопаля і Херсона…

Адзначым, што з самага пачатку правядзення свята “Купалле” дэманструе аб’яднаўчую сілу народнай культуры і традыцый, імкненне да міру, яднання і пашырэння культурнага дыялогу паміж краінамі.

І сёлета арганізатары зрабілі знаходжанне гасцей свята максімальна камфортным. За два дні мерапрыемства наведалі каля 90 тысяч чалавек. Іх чакала насычаная культурна-забаўляльная праграма. Кожны мог узяць удзел у шматлікіх майстар-класах, тэматычных квэстах, спартыўных спаборніцтвах, гульнях і конкурсах.

Цэнтральнай падзеяй свята стаў грандыёзны гала-канцэрт “Зроблена ў Беларусі” на галоўнай пляцоўцы з удзелам замежных і айчынных выканаўцаў. А фіналам першага дня з’явіліся маляўнічае піратэхнічнае шоу і начная моладзевая дыскатэка з удзелам папулярных груп і дыджэяў.

На працягу двух дзён свята праводзіўся “Александрыйскі кірмаш” з экспазіцыйна-тэматычнымі купальскімі падворкамі. Гандлёвыя кропкі размясціліся на “Александрыйскім гасцiнцы”.

Пляцоўка “Творчасць маладых” стала месцам дэманстрацыі спартыўных, творчых, навукова-тэхнічных дасягненняў моладзі. Падчас свята былі адкрыты павільёны “Кніжны кірмаш” і “Друкарскі двор” з зонамі вытворчасці паперы і друку, правядзены прэзентацыі кніг і часопісаў.

Па-свойму цікавай і ўнікальнай стала пляцоўка “Свята цырка ў Александрыі” з выступленнямі, гульнямі і атракцыёнамі.

На малой сцэне ў першы дзень адбылося адкрыццё свята і прайшлі тры канцэрты, у якіх выступілі творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і краін-удзельніц “Купалля”, дзіцячыя ансамблі Магілёўскай вобласці, прафесійныя артысты Прыдняпроўскага краю.

7 ліпеня прайшло традыцыйнае ўшанаванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. Па выніках абласнога спаборніцтва СВК “Калгас “Радзіма” заняў І месца ў Прыдняпроўскім краі па вытворчасці і продажы мяса, ІІ месца ў намінацыі “Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці”, ІІ месцам адзначаны і кормаўборачны атрад перадавой у краіне гаспадаркі.

 

Узнагародамі аблвыканкама былі адзначаны таксама аператар машыннага даення кароў Надзея НОВІКАВА, звяно даярак у складзе Людмілы БРЫЛЁВАЙ, Тамары КАРАЛЁВАЙ, Алены ГАПАЕВАЙ, жывёлаводы Галіна і Мікалай ЛЯНЕЎСКІЯ, групе работнікаў АПК Магілёўшчыны былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі аблвыканкама.

 

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота Марыям ТАБАГАРЫ.

Последние новости

Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Узнали какая погода будет в Белыничах на этих выходных

17 июля 2026
Читать новость
Культура

Чем удивит Славянский Базар сегодня. Узнали – рассказываем

17 июля 2026
Читать новость