Темы

Магазін для ўсёй сям’і

Схадзіць у адзін магазін, каб набыць адзенне і абутак для ўсёй сямі, – мара, здаецца, кожнага, у каго не хапае вольнага часу для шопінгу. У нашым горадзе гэта стала магчыма. Нядаўна адкрыўся новы гандлёвы абект, які так і называецца – “Усё для ўсёй сямі”.

– Плануючы адкрыць магазін, хацелася, каб ён быў максімальна карысным для пакупнікоў, – расказала яго ўладальніца, індывідуальны прадпрымальнік Мафтуна ШЭРНАЗАРАВА.

З дзяцінства яна марыла пачаць свой бізнес, як некалі гэта зрабілі яе мама, а потым старэйшая сястра. І вось яе планы таксама ўвасобіліся ў жыццё.

У новым магазіне можна набыць адзенне і абутак для жанчын, мужчын і дзяцей. Да таго ж, акрамя штаноў, джынсаў, кашуль, кофт і сукенак, там можна выбраць і верхнюю вопратку.

З апошняй, паводле слоў Мафтуны Мірзоеўны, з’явілася спецадзенне.

– Пакуль закуплены касцюмы і халаты для медперсаналу, бо за два крокі ад магазіна знаходзіцца медустанова, але ў далейшым рабочую форму ў нашым магазіне змогуць набыць і прадстаўнікі іншых прафесій, – дадала яна. – Дарэчы, усё спецадзенне беларускай вытворчасці. І варта адзначыць, што гэтыя тавары карыстаюцца попытам, таму ў далейшым асартымент іх будзе пашырацца.

Акрамя адзення і абутку, у гандлёвай кропцы прадаецца шмат карысных рэчаў для дома.

– Нягледзячы на тое, што адкрыліся мы месяц таму, пакупнікі актыўна наведваюць наш магазін. Прыемна глядзець, калі яны выходзяць задаволеныя і з нашымі абноўкамі, – падкрэсліла прадпрымальніца. – Заўсёды дапаможам выбраць патрэбную рэч, падкажам і растлумачым.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Белстат призывает к бдительности: мошенники могут использовать перепись населения в своих целях

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Красная книга Беларуси пополнилась новыми видами

12 мая 2026
Читать новость
Общество

Какой штраф грозит пешеходам на велодорожке?

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Как снизить плату за аренду госнедвижимости для бытовых услуг

12 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси повысили требования к арендному жилью

12 мая 2026
Читать новость